Вы тут

У Мінску эвакуявалі Савецкае РУУС з-за падазроных сумак


Таксіст прывёз забытыя пасажырам падазроныя сумкі ў Савецкае РУУС сталіцы, іх правяралі сапёры. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Таксіст прыехаў па кліента, каб даставіць таго ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. "Ён загрузіў вялікія сумкі пасажыра ў багажнік. Мужчына арабскай знешнасці па прыездзе ў аэрапорт папрасіў вадзіцеля пачакаць і пайшоў мяняць грошы - у яго не было беларускіх рублёў, каб расплаціцца. Свае рэчы ён пакінуў у багажніку машыны. Праз працяглы час мужчына не вярнуўся", - распавялі ў міліцыі.

Таксіст прывёз падазроныя сумкі ў Савецкае РУУС Мінска. Супрацоўнікі ўпраўлення ачапілі перыметр будынка, эвакуіравалі людзей і выклікалі брыгаду сапёраў. Сумкі агледзелі, выбуховых прылад знойдзена не было. Праводзіцца праверка і усталёўваецца ўладальнік багажу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».