Вы тут

Рэцэпты


Рулецікі з печанага перцу

Спатрэбіцца: 1 кг чырвонага перцу (доўгі і вузкі), 500 г сярэднесалёнай брынзы, 1 пучок пятрушкі, некалькі галінак мяты (можна замяніць базілікам), 50 мл аліўкавага алею, соль і перац — на смак.

Духоўку разагрэць да 180 °С. Перац раскласці на бляху, апырскаць алеем і запякаць у духоўцы да гатоўнасці. Час ад часу перац варта пераварочваць. Для правільнай тэкстуры ён павінен стаць мяккім, а па баках карычневым. Гатовы перац перакласці ў міску альбо цэлафанавы пакет, які варта завязаць, і даць астыць. Гэтая працэдура дазволіць лягчэй ачысціць перац. Астылы перац ачысціць, выдаліць насенне і нарэзаць на доўгія палоскі шырынёй 4-5 см.

Пятрушку і мяту дробна насекчы. Змяшаць з нарэзанай брынзай, алеем і перцам. Старанна расцерці відэльцам. Выкласці на палоскі перцу падрыхтаваную начынку.

Скруціць невялікія рулеты. Па жаданні апырскаць алеем і як след астудзіць.


Курыца ў слоіку ва ўласным соку

Спатрэбіцца: курыца (1,2—2 кг), 1 вялікая цыбуліна, соль на смак, перац гарошкам духмяны і чорны, лаўровы ліст, 1 памідор, 1 балгарскі перац.

Курыцу і гародніну нарэзаць. Укладваем мяса і гародніну са спецыямі ў трохлітровы слоік пластамі: пласт мяса, солім яго, дадаём некалькі гарошын перцу, лаўровы ліст, далей — пласт сумесі гародніны і гэтак далей. Калі курыца вялікая, то слоік атрымаецца практычна поўны. Ніякай вадкасці ў слоік з курыцай дадаваць не трэба! Накрыць слоік новым бляшаным вечкам без гумкі і паставіць яго ў халодную (!!!) духоўку на ніжнюю паліцу (не на дно духоўкі, а на рашотку або эмаліраваную бляху для смажання). Затым разаграваем духоўку да 180 градусаў і забываемся пра яе на 1,5 гадзіны.

У выніку — духмяная курачка са смачнай гароднінай!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.