Вы тут

Стартаваў ХV адкрыты рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства


Стартаваў ХV адкрыты рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.


Восем камандаў з прадстаўнікоў шасці абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў, упраўлення па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў змагаюцца за званне найлепшых па шэрагу намінацый. Змагацца ёсць за што. Каманда-пераможца атрымае галоўны прыз — новы службовы аўтамабіль.

Гасцямі агляду-конкурсу сталі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення аховы МУС Рэспублікі Узбекістан і прадстаўнікі Цэнтральнай акругі войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі.

У прывітальным слове начальнік Дэпартамента аховы МУС генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка заўважыў:

— Асноўная мэта агляду-конкурсу — не першае месца. Галоўнае, каб кожны з прысутных забяспечыў спакой на тэрыторыі нашай роднай зямлі. Я назваў бы гэтыя спаборніцтвы, калі праводзіць аналогію са спортам, Лігай чэмпіёнаў сярод найлепшых супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС. Адным з дэвізаў нашай службы з'яўляецца выраз «Ваша бяспека — наша праца». Гэты зварот — да тых людзей, якія жывуць побач з намі. І ў гэтых словах —
аператыўнасць рэагавання на любыя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у нашых грамадзян.

Праграма агляду-конкурсу вельмі насычаная і цікавая. Конкурс будзе доўжыцца чатыры дні. Ужо ў першы дзень навыкі і ўменні прадэманстравалі кінолагі разам са сваімі чатырохногімі гадаванцамі. Яны на хуткасць пераадольвалі паласу перашкод, а таксама ўдзельнічалі ў затрыманні ўмоўнага зламысніка.

Акрамя таго, удзельнікаў спаборніцтва чакаюць такія дысцыпліны, як спецыяльны курс дрэсіроўкі службовых сабак (следавая работа), дэманстрацыя тэхнікі валодання баявымі прыёмамі барацьбы і хуткаснае манеўраванне аўтамабіляў. Будзе таксама экзамен па медыцынскай падрыхтоўцы, выбарка службовымі сабакамі рэчаў і чалавека. Завершыць апошні дзень агляду-конкурсу самае, напэўна, відовішчнае спаборніцтва — камбінаваная міліцэйская эстафета.

Сяргей КУЛАКОЎ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.