Вы тут

На М6 адкрываецца абноўлены ўчастак трасы


Уводзіцца ў эксплуатацыю першы ўчастак працягласцю 13,3 кіламетра на тэрыторыі Шчучынскага раёна аўтамагістралі М6, якая зараз рэканструюецца. Усяго рэканструкцыяй ахоплена больш за 153 кіламетры М6, з якіх 120 — у Гродзенскай вобласці. Цалкам абноўленую магістраль гродзенцы ўвядуць у эксплуатацыю да 7 лістапада.


Па інфармацыі РУП «Гроднааўтадар», дарога з дзвюх палос пашырылася да чатырох, на раздзяляльнай паласе ўстаноўлены жалезабетонныя блокі, якія прадухіляць лабавыя сутыкненні. Для павышэння бяспекі дарожнага руху пабудавана 10,5 кіламетра пешаходных дарожак. Па іх могуць спакойна ехаць і веласіпедысты. Для прадухілення выхаду лясных жывёл на праезную частку на ўсім працягу гэтага ўчастка ўстаноўлены агароджы з металічнай сеткі, для іх пабудаваны падземны пераход. Месца яго ўладкавання пад дарогай вызначылі вучоныя НАН Беларусі сумесна з леснікамі і паляўнічымі.

Уся дарожная разметка выканана з тэрмапластыку, абсталяваны шумавыя палосы ў найбольш аварыйна-небяспечных месцах. Ва ўсіх прымыкаючых да магістралі населеных пунктах устаноўлены аўтапавільёны. Каля іх выканана пешаходная разметка, падведзена асвятленне.

Пра адпачынак кіроўцаў таксама падбалі: абсталяваныя дзве пляцоўкі. Дарэчы, адна мадэрнізавана, другая пабудавана. Каля гэтых пляцовак з'явілася магчымасць развіваць і прыдарожны сэрвіс.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прыпыніць паслугі ЖКГ?

Як прыпыніць паслугі ЖКГ?

Калі гэта працуе і за што можна не плаціць

Грамадства

Новы рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч: Гісторыя і ідэалогія — два бакі аднаго медаля

Новы рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч: Гісторыя і ідэалогія — два бакі аднаго медаля

Аб узаемасувязі мінулага і сучаснасці, ідэальных грамадзянах і кіруючай эліце.

Грамадства

«Трошкі таго, трошкі гэтага прадасі — і нармальна». Хто і чым гандлюе на абочынах аўтатрас?

«Трошкі таго, трошкі гэтага прадасі — і нармальна». Хто і чым гандлюе на абочынах аўтатрас?

Стыхійныя міні-рынкі ўздоўж аўтадарог існуюць столькі ж, колькі існуюць аўтадарогі.