Вы тут

Лука Модрыч прызнаны найлепшым футбалістам свету па версіі ФІФА


У Лондане прайшла цырымонія ўручэння прызоў лепшым футбалістам свету - The Best FIFA Football Awards 2018.


Найлепшым іграком планеты па версіі ФІФА прызнаны віцэ-чэмпіён свету харват Лука Модрыч з мадрыдскага "Рэала". У гэтым годзе Модрыч выйграў з "Рэалам" Лігу чэмпіёнаў і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам ЧС у Расіі. Яго канкурэнтамі на фінішнай прамой былі партугалец Крышціяну Раналду, які нядаўна перайшоў з "Рэала" ў турынскі "Ювентус", і егіпцянін Махамед Салах з англійскага "Ліверпуля". Самым паспяховым галкіперам названы ўладальнік бронзы сусветнага першынства бельгіец Ціба Куртуа з "Рэала".

Найлепшай футбалісткай свету стала лідар бразільскай зборнай Марта, якая выступае ў амерыканскім клубе "Арланда Прайд".

Сярод трэнераў мужчынскіх каманд найлепшым названы настаўнік чэмпіёна свету зборнай Францыі Дзідзье Дэшам. Яго калега Рэналь Педрос, які прывёў французскі "Ліён" да выйгрышу жаночай Лігі чэмпіёнаў, стаў лепшым трэнерам, які працуе ў жаночых камандах.

Прыз імя Ферэнца Пушкаша за самы прыгожы гол атрымаў егіпецкі форвард Махамед Салах.

Найлепшымі балельшчыкамі названы фанаты зборнай Перу, прыза Fair Play ўдастоены нямецкі нападаючы Ленарт Ці, які стаў донарам крыві для пацыента, хворага на лейкімію.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.