Вы тут

У Беларусі будуць прапаноўваць кватэры з паменшанай плошчай


Мінбудархітэктуры прапануе будаваць кватэры з паменшанай плошчай па больш даступных цэнах. Пра гэта паведаміў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, каментуючы праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года, які абмяркоўваўся на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, паведамляе БелТА.


— Мы маем намер прапанаваць планіроўкі кватэр (такая задача ўжо стаіць), якія будуць аптымізаваны ў параўнанні з тым, што цяпер ёсць на рынку, каб максімальна аптымізаваць кошт самой кватэры. Гэта значыць, мінімум на 10—15 % паменшыць плошчу прапанаваных аднапакаёвых, двухпакаёвых, трохпакаёвых кватэр , — расказаў Дзмітрый Мікулёнак.

Адказваючы на пытанне аб прагнозе па сярэднім кошце квадратнага метра, міністр адзначыў, што ён будзе трымацца ў дыяпазоне сярэдняй зарплаты, як гэта назіраецца цяпер. Што датычыцца якасці работ, то, як лічыць Дзмітрый Мікулёнак, гэта не пытанне стратэгіі да 2025 года, а бягучае пытанне адказнасці ўсіх задзейнічаных у будаўніцтве.

Дзяржзабудоўшчыкі таксама будуць больш актыўна працаваць на рынку індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

— Асноўныя пункты развіцця будаўнічай галіны — гэта арыентацыя на масавага спажыўца. Безумоўна, будзем змагацца за рынак індывідуальнага будаўніцтва. Там працуюць у асноўным прыватныя прадпрымальнікі, але мы маем намер адваяваць частку рынку, — заявіў міністр.

Адно з прапанаваных новаўвядзенняў — стварэнне электроннай базы будаўнічых аб'ектаў, што, паводле папярэдніх ацэнак, дапаможа скараціць дакументаабарот у два разы. Такая электронная сістэма акумулюе ўвесь дакументаабарот працэсу будаўніцтва (ад першапачатковых дазволаў на будаўніцтва да дакументаў на знос аб'екта). Гэта дазволіць у патрэбны момант пры рэканструкцыі, капрамонце знайсці неабходныя дакументы, што сёння бывае зрабіць праблематычна, растлумачыў Дзмітрый Мікулёнак.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.