Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Гульні з токам

Скраў на 1,5 тысячы рублёў — заплаці ў пяць разоў больш. Якія меры прымаюцца супраць тых, хто крадзе электраэнергію, даведаўся карэспандэнт «Полесской правды».

Не так даўно ў Пінску якраз папаўся адзін жыхар на такім крадзяжы. Ён падключаў электрапрыёмнікі ў абыход лічыльніка. Шкоду ацанілі ў 1493 рублі, а штраф па законе ў такім выпадку налічваецца ў пяцікратным памеры.

— Акрамя фінансавага «спусташэння», крадзеж электраэнергіі ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе як непасрэднага парушальніка, так і членаў яго сям'і, — падкрэслівае інспектар энергаінспекцыі Віктар Лемяшэўскі. Ён дадае, што самавольнае далучэнне электраправодак і ўмяшальніцтва ў работу электралічыльніка можа прывесці да ўзгарання жылога памяшкання ці паражэння токам.


Чакаем пераправы

Новы драўляны мост з'явіўся ў жніўні над Нёманам. Ён звязаў вёскі Наберажная і Дзяляцічы Любчанскага сальсавета. Зараз будуецца яшчэ адзін у вёсцы Панямонь Шчорсаўскага сельсавета. Як там ідуць справы, высвятляў карэспандэнт газеты «Новае жыццё» Навагрудскага раёна.

— Па мосце людзі звычайна дабіраюцца да сельсавета, раённага цэнтра ды і проста да аднавяскоўцаў, — расказвае старшыня Шчорсаўскага сельвыканкама Алег Марушка. — На другім беразе Нёмана жыве практычна палова жыхароў Панямоні. Калі праезд па мосце закрылі, суседзі апынуліся адрэзанымі адзін ад аднаго. Дабрацца да вёскі можна было па аб'язной дарозе або на лодцы. У вёсцы ў асноўным жывуць пажылыя людзі, якім часта неабходна дапамога. Аказваць яе зараз можна будзе хутчэй. А яшчэ нашы мясціны славяцца сваёй маляўнічасцю. Улетку тут шмат дачнікаў, якія адпачываюць. Важна і тое, што па новым мосце пройдзе і цяжкая машына, і энерганасычаная сельгастэхніка.


Застаёмся зімаваць

У роднай вёсцы Валынеж Іван Герашчанка лічыцца старажылам: яму 84 гады. Старшыня Пралетарскага сельсавета Пётр Багачоў наведаў дзядулю разам з карэспандэнтам «Голаса Касцюкоўшчыны».

З дзяцінства Івану падабалася тэхніка. У арміі — служыў ён у воінскай часці ў Барысаве — быў механікам-кіроўцам. Пасля вяртання пайшоў у мясцовы калгас механізатарам. Так і працаваў да выхаду на пенсію. Зараз яго раз-два на месяц наведвае дачка Галіна. Нядаўна прыязджала разам з мужам, дачкой і зяцем — выкапалі бульбу. Таксама яна дапамагае і з нарыхтоўкай прадуктаў на зіму. «Не забывае яна мяне», — гаворыць Іван.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.