Парламенцкая дэлегацыя Арменіі на чале з віцэ-спікерам Эдуардам Шармазанавым спачатку наведала Брэсцкую крэпасць, дэпутаты ўшанавалі памяць яе абаронцаў. Дарэчы, тры гады таму віцэ-спікер урачыста адкрыў у Брэсце хачкар (каменную стэлу-крыж) у памяць аб загінулых воінах-армянах.
Госці з Арменіі таксама наведалі шэраг брэсцкіх прадпрыемстваў. Падчас сустрэчы ў абласным Савеце дэпутатаў абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва паміж Арменіяй і самым заходнім рэгіёнам нашай краіны. Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый НАРКЕВІЧ адзначыў, што сёлета за першае паўгоддзе тавараабарот Брэстчыны з Арменіяй склаў больш за 1,7 мільёна долараў і ўзрос у параўнанні з леташнім на 35 працэнтаў. У паўднёвую краіну пастаўляюцца ад нас мяса-малочная прадукцыя, мэбля, цацкі і іншыя тавары. У вобласці дзейнічае адно прадпрыемства з армянскім капіталам. Акрамя вытворчай сферы і сельскай гаспадаркі, у якасці перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва быў абмеркаваны турызм.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».