Вы тут

Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва


Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Цзянсу У Чжэнлунам.


"Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў апошні час рэзка актывізавалася, вырасла інтэнсіўнасць і ўзровень візітаў, устаноўлены ўстойлівыя кантакты. Рэгіёны звязаны па Шаўковым шляху прамымі чыгуначнымі зносінамі, што аказвае значны ўплыў на ўзровень двухбаковага гандлю", - адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што падчас апошняй сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі асаблівую важнасць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні, які мае найбольшы патэнцыял, бо кожная кітайская правінцыя па памерах як сярэдняя еўрапейская краіна.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі, таксама гэта добры прыклад выбудоўвання раўнапраўных, уважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж адной з найбуйнейшых дзяржаў свету і невялікі краінай. Адносіны давернага ўсебаковага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем актыўна развіваюцца, працягваецца дыялог на ўсіх узроўнях, дадаў кіраўнік урада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».