Вы тут

У Забашавічы — з новай кнігай


Аграгарадок Забашавічы Барысаўскага раёна адзначыў 500-гадовы юбілей. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» падтрымала значную падзею прэзентацыяй новай кнігі «Забашавічы», выпушчанай у серыі «Малая радзіма: Барысаўскі раён».


Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел калектывы Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева, Забашавіцкай школы, клуба, музея і іншых устаноў. Протаіерэй Аляксандр (Пачэпка) разам з айцом Андрэем (Шабалоўскім) здзейснілі богаслужэнне. Каля царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы (на жаль, царква страчана ў 1950-х гг. і перабудавана; у пачатку 2000-х гг. адрэстаўравана і цяпер размяшчаецца ў старажытным будынку былога панскага млына) для ўсіх зацікаўленых былі прадэманстраваны важныя моманты з жыцця прыхода: архіўныя дакументы, духоўныя кнігі.

Протаіерэй Аляксандр (Пачэпка) заўважыў блізкасць дат — першай згадкі вёскі Забашавічы і выпуску першай друкаванай кнігі на ўсходнеславянскіх землях Францыскам Скарынам, нягледзячы на тое, што духоўнае жыццё аграгарадка пачынае адлік пазней. Святар таксама перадаў экзэмпляры «Новага Запавету» ў фонды Забашавіцкай бібліятэкі і выдавецтва «Чатыры чвэрці».

Супрацоўнікі выдавецтва «Чатыры чвэрці» павіншавалі Забашавіцкую бібліятэку вялікай падборкай кніг і альбомаў, а таксама ўручылі падарункі гасцям. Ліліяна Анцух, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва, якая прэзентавала кнігу «Забашавічы», заўважыла, што сёння гэты край цікавіць не толькі тых, хто тут жыве. Даследчыкі, навукоўцы, краязнаўцы, царкоўныя гісторыкі займаюцца вывучэннем дакументальных крыніц, археалагічных знаходак, таму што падзеі, якія адбываліся тут, паўплывалі на ўсю айчынную гісторыю.

У новай кнізе «Забашавічы», трэцяй з серыі «Малая радзіма» (пабачылі свет «Землякі: вёска Леванова» і «Лошніца»), упершыню пад адной вокладкай аб’яднаны арыгінальныя, выкладзеныя па-беларуску матэрыялы, якія распавядаюць пра гісторыю, а таксама пра духоўнае жыццё і сённяшні дзень вёскi.

Марыя ЛІПНІЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.