Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Пекар любіў салодкае і дажыў да ста гадоў

Стагадовы англічанін расказаў, што дажыў да такога сталага ўзросту дзякуючы таму, што ніколі не адмаўляў сабе ў дэсерце, паведамляе Somerset County Gazette.

Леслі Хэймен з горада Ілмінстар, графства Сомерсет, з 12 гадоў працаваў у сямейнай кандытарскай, заснаванай яго дзедам. Ён з дзяцінства палюбіў выпечку і ніколі не адмаўляўся ад пачастунку. Мужчыну давялося зрабіць перапынак у працы толькі з-за Другой сусветнай вайны. Сваякі лічаць, што дажыць да ста гадоў Хэймену дапамаглі яго добры апетыт і здаровая вага. «У Леслі проста неверагодны апетыт. Ён ніколі не пакідае нічога на талерцы і яшчэ ні разу не адмовіўся ад дэсерту», — адзначыла яго 74-гадовая падчарка Джэніфер. Сын Хэймена Цім дадаў, што мужчына вядзе актыўны лад жыцця і ўсё яшчэ працуе ў садзе. Хэймен дагэтуль жыве ва ўласным доме ў асяроддзі сваякоў. Сваімі любімымі стравамі ён называе яблычны пірог, бісквіт і шакаладны браўні. Мужчына адзначыў стагоддзе 12 верасня разам са сваімі сябрамі і сваякамі: трыма дзецьмі, пяццю ўнукамі і дзесяццю праўнукамі.

Леслі Хеймен у пачатку сямейнага бізнесу, 1931 год.


Жонка таемна прадала дом з-за мужа-здрадніка

Аўстралійка даведалася пра здраду мужа і прадала іх агульны дом, пакуль муж быў у камандзіроўцы, паведаміў партал Whіmn.com.

Жанчына па імені Мэл прызналася, што ў яе шлюбе з Марці ўсё было добра, пакуль яго кампанія не адкрыла дадатковы офіс у Канадзе. Мужчына тыднямі прападаў у камандзіроўках, і адносіны паміж сужэнцамі сапсаваліся. З часам муж пачаў гадзінамі сядзець у камп'ютары, а таксама казаў жонцы, што ў яго шмат работы, і не меў стасункаў з ёй. Аднойчы ён заснуў з ноўтбукам, і Мэл выявіла, што яму прыйшло паведамленне ад іншай жанчыны. З перапіскі яна зразумела, што Марці жыве з ёй у Канадзе, і яны плануюць пажаніцца.

Мэл вельмі раззлавалася і вырашыла адпомсціць. Як толькі яе муж з'ехаў у камандзіроўку, яна звярнулася да рыэлтараў з просьбай прадаць дом як мага хутчэй. Нерухомасць была запісаная на жанчыну. Сама Мэл адправілася ў круіз з сяброўкамі і не ведае, як адрэагаваў яе муж, калі прыехаў дадому і выявіў там іншых гаспадароў. З гэтага моманту Марці больш не звязваўся з жонкай і канчаткова пераехаў у Канаду. Мэл адзначыла, што вырашыла расказаць гэтую гісторыю не з гонару за свой учынак, а каб «надаць сіл усім падманутым жанчынам».


Амерыканцы паляжаць у магілах дзеля грошай

Парк забаў у амерыканскім горадзе Сент-Луіс узнагародзіць чалавека, які пратрымаецца 30 гадзін у труне, паведамляе Daіly Maіl.

Спаборніцтва пройдзе 13 кастрычніка і прымеркавана да Хэлоўіна. Шэсць чалавек зачыняць у трунах. Супрацоўнікі парку будуць карміць удзельнікаў і адпускаць іх у прыбіральню, аднак адлучацца можна не больш чым на шэсць хвілін у гадзіну. У трунах маюцца зарадныя прылады для мабільнага тэлефона. Акрамя таго, у рабочыя гадзіны каля іх могуць
знаходзіцца знаёмыя ўдзельнікаў. Пераможца атрымае 300 долараў, астатніх удзельнікаў узнагародзяць абанементамі на наведванне парку ў 2019 годзе і білетамі на атракцыёны. Акрамя таго, пасля завяршэння конкурсу яны змогуць забраць труны сабе.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.