Вы тут

У Верхнядзвінску Віцебшчына адзначыла абласныя «Дажынкі»


Традыцыя адзначаць свята сведчыць пра велізарную ролю сельскагаспадарчай галіны ў сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы. Пра гэта, у прыватнасці, заявіў на абласных «Дажынках» старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Віцебшчына, па словах спікера парламента, падрыхтавала добрую базу для развіцця аграпрамысловага комплексу ў 2019 годзе.


Фота БЕЛТА

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што гэты год быў не зусім удалы для працаўнікоў вёскі. «Тым не менш Віцебская вобласць па валавым зборы прадукцыі сельскай гаспадаркі выйдзе вышэй за ўзровень мінулага года. Безумоўна, зерне з'яўляецца базавым паказчыкам, але, акрамя таго, ёсць і жывёлагадоўля. Мяса атрымана ў вобласці больш, выкананы дзяржзаказ па здачы збожжа, значна больш нарыхтавана кармоў. Значыць, зроблена добрая база для развіцця ў наступным годзе», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Па словах старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва, акцэнты ў развіцці сельскагаспадарчай галіны рэгіёна зроблены па некалькіх ключавых кірунках. «Яшчэ адна аграрная дамінанта — зрабіць гэтую сферу для кожнага працуючага прэстыжнай, а ў грамадстве — паважанай», — лічыць губернатар. І фарміраваць станоўчую матывацыю да прафесіі хлебароба трэба пачынаць яшчэ са школьнай парты, перакананы Мікалай Шарснёў. Дарэчы, у Віцебскай вобласці з гэтай мэтай з пачатку навучальнага года ў многіх раёнах былі адкрыты аграрныя класы.

Старшыня аблвыканкама павіншаваў усіх працаўнікоў вёскі са святам. «Сённяшняя ўрачыстасць — своеасаблівы гімн хлебу, даніна прызнання заслуг тых, хто яго вырошчвае і збірае. Толькі хлебаробы ведаюць сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы», — падкрэсліў Мікалай Шарснёў.

Загаловак у газеце: Гімн хлебу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.