Вы тут

Прэзідэнт узяў удзел у саміце СНД


Самалёт беларускага лідара прызямліўся ў Душанбэ вечарам 27 верасня. У аэрапорце яго сустракалі прэм'ер-міністр Таджыкістана Кахір Расулзада, мэр Душанбэ Рустам Эмамалі і першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Віктар Гумінскі.


Фота БЕЛТА

Учора кіраўнік беларускай дзяржавы ўзяў непасрэдны ўдзел у саміце. На высокай сустрэчы Прэзідэнт Беларусі заклікаў да адзінства і сумесных дзеянняў унутры СНД на фоне разбурэння існуючай сістэмы міжнароднага гандлю. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: нязменным прыярытэтам членства Беларусі ў СНД застаецца ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, пры гэтым з падачы Захаду безапеляцыйна, у аднабаковым парадку руйнуецца сістэма міжнароднага гандлю, якая ствараецца дзесяцігоддзямі, а выкарыстанне неправавых механізмаў ператвараецца ў норму і ставіць нашы эканомікі ў слабае становішча.

«Толькі разам мы зможам паспяхова супрацьстаяць гэтым новым выклікам. З аднаго боку, мы павінны аб'яднаць намаганні для сумеснай абароны інтарэсаў на глабальным рынку, — звярнуў увагу беларускі лідар. — З іншага — актывізаваць узаемны гандаль і інвестыцыі, пашыраць прамысловую кааперацыю. У цэлым — адказаць кансалідацыяй і павышэннем ролі Садружнасці як рэгіянальнага гульца».

На думку Прэзідэнта, зараз у членаў СНД адсутнічае агульнае бачанне і генеральны план развіцця Садружнасці, практычная стратэгія па інтэграцыі эканомік краін-удзельніц не створана. Ён нагадаў, што ў рамках адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій прыступілі да рэвізіі Канцэпцыі далейшага развіцця СНД. Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў даручыць урадам абнавіць у гэтым дакуменце эканамічны блок, паколькі ён можа стаць ідэалагічнай асновай для больш поўнага выкарыстання навукова-вытворчага і інвестыцыйнага патэнцыялу.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ўзаемадзеянне ў фармаце СНД павінна быць сінхранізавана з інтэграцыйнымі працэсамі ў Вялікай Еўразіі, асабліва ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама з Еўразійскім эканамічным саюзам. Паводле яго слоў, варта вызначыць напрамкі для спалучэння магчымасцяў нашых краін з буйнымі міжнароднымі праектамі, у першую чаргу з эканамічным поясам Шаўковага шляху.

Яшчэ беларускі лідар прапанаваў даручыць выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву і старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну актывізаваць падрыхтоўку да падпісання абноўленага мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж ЕЭК і Выканкамам СНД.

Дарэчы, падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД Аляксандр Лукашэнка запрасіў замежных лідараў наведаць ІІ Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

Таксама на палях саміту кіраўнік беларускай дзяржавы правёў шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі лідарамі. У аб'ектывы камер трапіла сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыю ранейшых дамоўленасцяў і перспектыўныя напрамкі для развіцця ўзаемадзеяння.

Па выніках Аляксандр Лукашэнка коратка пагутарыў з прадстаўнікамі расійскага тэлебачання і распавёў, што пытанне бяспекі было цэнтральнае на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, асабіста гэты аспект Прэзідэнт абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным. Ён дадаў, што ў сферы бяспекі ўплываюць і іншыя фактары, у тым ліку ваенныя.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Сіла — у адзінстве

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.