Вы тут

Урокі сучаснасці: працяг


Шаноўныя настаўнікі, звяртаем увагу на новыя магчымасці ў 2018 годзе, звязаныя з працягам конкурсу метадычных распрацовак урока пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры «Урокі сучаснасці».

Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”», рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» («ЛіМ»). Задачы конкурсу ў тым, каб знаёміць чытачоў з сучаснай беларускай літаратурай, стымуляваць прафесійны і творчы патэнцыял настаўнікаў.

Аўтары трох найлепшых метадычных распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды:

  • І месца — прэмія ў памеры 10 базавых велічынь;
  • ІІ месца — прэмія ў памеры 7 базавых велічынь;
  • ІІІ месца — прэмія ў памеры 5 базавых велічынь.

Найлепшыя работы адбіраюцца да друку на старонках газеты «ЛіМ» па меры іх паступлення.

На конкурс прадстаўляюцца метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры (творы беларускіх аўтараў, напісаныя пачынаючы з 1990 года). Каб прэзентаваць сваю ідэю, прапануем абазначыць наступныя моманты: назва і тэма заняткаў; абгрунтаванне актуальнасці тэмы; пералік твораў, па якіх праводзяцца заняткі; арыгінальнасць правядзення ўрока; удзел вучняў у занятках (цікавыя высновы і рэмаркі); вынікі (уласныя ўражанні настаўніка).

Аб’ём тэксту — да 7000 знакаў. У якасці ілюстрацыі да газетнай публікацыі прымаюцца фотаздымкі пісьменнікаў, калажы, фотаздымкі з урокаў і г. д. (па тэме заняткаў).

Конкурс ладзіцца з 18 красавіка 2018 года па 31 снежня 2018 года сярод выкладчыкаў навучальных устаноў, якія забяс- печваюць атрыманне агульнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэд- няй спецыяльнай адукацыі.

Чакаем тэксты ў электронным выглядзе на адрас lіm_nеw@mаіl.ru з пазнакай «Конкурс для настаўнікаў».

Больш падрабязная інфармацыя змешчана на сайце zvіаzdа.bу.

Для тых, хто хоча сачыць за ходам конкурсу па газеце «ЛіМ», нагадваем, што кошт індывідуальнай ільготнай падпіскі для настаўнікаў складае 3.60 рублёў на месяц (індэкс 63815).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».