Вы тут

400 мільёнаў анлайн-чытачоў


Налічваеца ў Кітаі.


Колькасць чытачоў анлайн-літаратуры ў Кітаі сёлета дасягнула 400 мільёнаў чалавек, а гэта амаль палова ад усёй колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў у краіне, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Як паведамілі ў Кітайскай асацыяцыі аўдыё-візуальных і лічбавых выдавецтваў, да канца мінулага года налічвалася 16,47 млн ​​анлайнавых літаратурных твораў, пры гэтым на творы па актуальных тэмах прыйшлося 52,5 працэнта  з іх. Летась каля 14 млн чалавек сталі зарэгістраванымі пісьменнікамі на сайтах ці мабільных дадатках анлайн-літаратуры.  Заробак больш за палову  з іх кожны месяц склаў больш за 5 тыс. юаняў (каля 728 долараў).

 Дынамічная ндустрыя анлайнавай літаратуры ў Кітаі прыцягнула таксама замежных аўтараў. Па словах галоўнага мэнэджара па кіраванні кантэнтам на вядучай платформе анлайн-чытання China Literature Ltd Ян Чэня, больш за 2000 замежных пісьменнікаў апублікавалі на іх сайце або мабільным дадатку 4000 твораў.  Іх творы, напісаныя на англійскай або іншых мовах, разнастайныя па жанры, уключаючы фэнтэзі і рамантызм.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».