Вы тут

Крылы адважных


Беларускія пілоты Аляксандр Цэнцер і Андрэй Барысевіч 15 верасня вярнуліся дадому з кругасветнага падарожжа на аднаматорным самалёце

Хто чытаў творы лётчыка- пісьменніка-рамантыка Экзюперы – той разумее: кожны раз, адрываючыся ад зямлі, лётчык трапляе ў зону рызыкі. Нават калі самалёт у яго – самы найсучасны. А тым больш рызыка вялікая, калі выбіраюцца для палёту такія звышдоўгія маршруты, як кругасветнае падарожжа. І тым не менш – людзі на такое ідуць.

Вось і нядаўна ў ганаровых спісах “прагматычных рамантыкаў”, хто абляцеў зямны шар на аднаматорным самалёце, з’явіліся прозвішчы двух беларускіх пілотаў. За чатыры тыдні гэта здзейснілі старшыня Беларускай федэрацыі авіяспорту Аляксандр Цэнцер і ягоны сябар Андрэй Барысевіч. Правялі яны ў паветры каля 145 гадзін. Іх самалёт Cessna 182T Skylane праляцеў над усёй Расіяй, а таксама ЗША. Беларусы любаваліся краявідамі Канады, перасеклі Атлантыку, пабачылі Грэнландыю і праз Германію ды Польшчу вярнуліся дадому. Крута! Малайцы!

Камандзір самалёта А. Цэнцер казаў журналістам, што “нічога падобнага ніхто ў Беларусі раней не рабіў. Можна смела сцвярджаць: гэта першы ў гісторыі Беларусі кругасветны пералёт на паветраным судне з беларускай рэгістрацый і беларускім экіпажам на борце”. Пілоты паказалі магчымасці айчыннай авіяцыі, што паспрыяе яе далейшаму развіццю.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».