Вы тут

У Нясвіжскім палацы захоўвалася найбагацейшая калекцыя зброі


На працягу некалькіх стагоддзяў у Нясвіжскім палацы захоўвалася найбагацейшая калекцыя зброі і даспехаў роду Радзівілаў. У цяперашні час прадметы з гэтай калекцыі прадстаўленыя ў такіх буйных сусветных музеях, як Метраполітэн (ЗША), Музей Арміі ў Парыжы (Францыя), Мастацка-гістарычны музей Вены (Аўстрыя), Брытанскі музей, музей Фіцвільяма Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) і г. д. Дзякуючы ўнікальнай спробе сабраць асобныя элементы гэтых калекцый разам у палацы адкрылася выстаўка «Даспехі Радзівілаўскага Нясвіжа».


У межах гэтага выставачнага праекта ў сценах Нясвіжскага палаца будуць паказаныя артэфакты з калекцый музея Фіцвільяма Кембрыджскага ўніверсітэта (Кембрыдж, Вялікабрытанія), Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Сярод іх арыгінальныя баявыя паўдаспехі XVІ стагоддзя, элементы баявых і парадных даспехаў, ахоўныя элементы даспехаў для коней. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць артэфакты са збору музея Фіцвільяма Кембрыджскага ўніверсітэта. Тут прадстаўленыя элементы даспехаў, якія імітуюць грамадзянскі гарнітур таго часу, так званыя дуты са складкамі. Такія даспехі былі выключна параднымі або турнірнымі, іх не надзявалі ў бой. Як правіла, яны былі багата ўпрыгожаны гравіроўкай, тручэннем, пазалотай. Акрамя таго, для некаторых элементаў у экспазіцыі вядома нават імя майстра, які іх вырабіў, — гэта знакаміты нямецкі даспешнік Кольман Хельмшміт, які выконваў заказы для каралеўскіх дамоў і найбуйнейшых магнатаў Еўропы. Менавіта ён быў аўтарам вядомага даспеха Юрыя Радзівіла, «Літоўскага Геркулеса», які цяпер экспануецца ў музеі Метраполітэн (ЗША). Выстаўка знаходзіцца ў Залатой зале палацавага ансамбля і будзе адкрытая для ўсіх ахвотных да 2021 года. Яе наведванне бясплатнае (пры ўмове набыцця білета ў асноўную экспазіцыю).

Захар КУЗЬМІЧ

Загаловак у газеце: «Даспехі Радзівілаўскага Нясвіжа»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.