Вы тут

Дзень дружбы ў Тальяці


Фестываль Дружбы народаў Самарскай вобласці, што праходзіў у прыволжскім горадзе, упрыгожыў песнямі беларускі гурт “Купалінка”


Людміла Дзёміна з сябрамі на фестывалі

У нашай Беларускай нацыянальна- культурнай аўтаноміі “Нёман” гарадской акругі Тальяці пачаўся новы творчы сезон. 12 верасня праходзіў фестываль Дружбы народаў Самарскай вобласці, галоўнай пляцоўкай яго ў Тальяці стаў Палац культуры, мастацтва й творчасці. Там на гэты раз я выступала з новымі ўдзельнікамі народнага ансамбля беларускай песні “Купалінка”. Так сталася, што ў гурце нашым — зноў абнаўленне. Яго папоўнілі настаўніцы, работніцы культуры (ім ад 20 да 45 гадоў), прыйшлі таксама дзве студэнткі з Тальяцінскага дзяржуніверсітэта. Спадзяюся, з часам яшчэ будзе магчымасць расказаць пра новых артыстак больш падрабязна. І цяпер у нас ужо тры ансамблі — так, мяркую, будзе лепш зберагаць творчыя традыцыі. Дзеці з 7 да 11 гадоў спяваюць у гурце “Зорачкі”, падлеткі ад 11 да 15 гадоў — гэта цяпер новы гурт “Беларусачкі”, ну і трэці — сам народны самадзейны калектыў беларускай песні “Купалінка”.

Вялікія перамены ў складзе гурта “Купалінка” — гэта і шмат працы па адладжванні яго новага іміджу, гучання. Па сутнасці, даводзіцца ўсё пачынаць спачатку. Вакалам навічкам трэба шмат займацца: і дарослым, і дзецям.

Вернемся, аднак, да фестывалю. У фае Палаца ладзілася выстава творчых работ прадстаўнікоў нацыянальных калектываў — з захаваннем традыцый розных народаў Паволжа. Праходзіў і кірмаш “Залатыя рукі” Клуба дзелавых жанчын Тальяці. Святочны ж канцэрт праходзіў пад дэвізам “Разам — дружная сям’я”. Выступалі народны хор рускай песні, наш народны ансамбль беларускай песні “Купалінка”, ансамбль нямецкай песні “Эрика”, народны чувашскі фальклорны ансамбль “Телей”, ансамбль мардоўскай песні “Лайме порась”, калектыў татарскай песні “Ідель” ды іншыя. Удзельнікаў, гасцей фестывалю вітала кіраўніца дэпартамента культуры адміністрацыі Тальяці Наталля Тонкавідава. Яна ж па ходзе канцэрта ўручала памятныя медалі, памятныя знакі ўдзельнікам культурнай праграмы, што ладзілася ў час Чэмпіянату свету па футболе FІFA-2018.

А тым часам прадаўжаюцца, набіраюць новую сілу і ранейшыя творчыя праекты нашай беларускай суполкі “Нёман”. Мяркую, яны дапамагаюць нам прыцягваць увагу ў Тальяці да беларускай культуры, мовы, літаратуры, песні, абуджаць інтарэс да жыцця ў сучаснай Беларусі. 16 верасня я правяла ў гарадской Дзіцячай бібліятэцы №12 чарговую сустрэчу з юнымі чытачамі з цыкла “Бабуліны казкі”. А 23 верасня мы зрабілі віктарыну для пажылых людзей і канцэртную праграму “Дары лясоў і палёў” у бібліятэцы “Вытокі” Цэнтральнага раёна.

Людміла Дзёміна, кіраўніца Беларускай нацыянальна- культурнай аўтаноміі “Нёман” гарадской акругі Тальяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».