Вы тут

На старонках газеты «Звязда» аднаўляецца рубрыка «Радзіннае»


Вядома, што ўсё новае — гэта добра забытае старое. Але ёсць выключэнні з гэтага распаўсюджанага правіла. Ёсць старое, якое не становіцца новым, але застаецца актуальным, бо ніколі не забываецца, захоўваецца калі не ў нашай памяці, дык у падсвядомасці дакладна. Напрыклад, народныя звычаі і традыцыі — тое, што нашы продкі на працягу стагоддзяў пражылі, вызначылі на ўласным досведзе як галоўнае і жыццёва важнае. Тое, адгалоскі чаго мы і сёння бачым, чуем, адчуваем, разумеючы нейкім шостым пачуццём, што яно нам, дзецям веку гаджэтаў і марсаходаў, таксама вельмі патрэбнае, каб быць у гармоніі з навакольным светам і самім сабой. Мы ўжо не ведаем глыбінных сэнсаў нейкіх дзеянняў, але ж імкнёмся ўсё зрабіць правільна, каб гэту гармонію не парушыць.


На працягу многіх гадоў разабрацца ў сутнасці народных звычаяў чытачам «Звязды» дапамагалі даследчыкі народнай культуры Аксана Катовіч і Янка Крук. Рубрыка «Радзіннае», якую яны вялі, была своеасаблівай энцыклапедыяй, дапаможнікам і для тых, хто верыць у сілу народных звычаяў і абрадаў, і для тых, хто проста цікавіцца гэтай багатай спадчынай і хоча ведаць пра яе больш... Ідэя аднавіць гэту рубрыку на старонках газеты з'яўлялася ўсякі раз пасля сустрэчы з падпісчыкамі: людзі ў розных куточках Беларусі з удзячнасцю яе згадвалі і прасілі працягнуць.

А днямі згадка пра «Радзіннае» прыйшла з італьянскага Турына. Там на фестывалі традыцыйнай ежы ўдзельнічала і даволі прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. Дык вось, гэтыя людзі з розных рэгіёнаў нашай краіны, якія рупяцца аб захаванні нацыянальнай кухні і культуры харчавання, сабраўшыся разам падчас фестывалю ў далёкай Італіі, ведаеце, пра што гаварылі? Пра рубрыку «Радзіннае», якую калісьці чыталі ў «Звяздзе»!

Даведаўшыся пра гэта, мы цвёрда вырашылі: «Радзіннаму» на старонках «Звязды» быць. З аўтарамі рубрыкі мы зараз абмяркоўваем яе новы фармат. Адзінае можна сказаць дакладна: назву пакідаем тую ж. Бо гэта якраз той выпадак, калі новае — гэта не забытае і заўжды актуальнае старое.

А публікацыі з'явяцца ў хуткім часе. Сачыце за газетай — будзе цікава!

Загаловак у газеце: Радзіннае. Тое, што заўжды побач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».