Вы тут

Крыніца натхнення


Ціхую лясную мясцінку паблізу вёскі Смык Асіповіцкага раёна, дзе бруіцца светлая крыніца, людзі ведаюць даўно, прыходзяць сюды ў любую пару, каб зачарпнуць чысцюткай вады ад жыватворнага струменя. Спрадвеку шанавалі гэты выток, на змену старым ставілі новыя зрубы. Дзякуючы мясцоваму лясніцтву цяпер над крыніцай узведзена каплічка-купель.


Каля крыніцы — рукадзельніцы, спявачкі — прадаўжальніцы культурных традыцый вёскі Вяззе, суседняй з вёскай Смык, удзельніцы фальклорнага гурта «Вязанка» — Ірына Забаўская (злева), Вольга Салаўёва і Марына Лейва. Жанчыны адраджаюць забытыя традыцыі сваёй старонкі. І першай спробай гэтага адраджэння сталі вышытыя імі святочныя жаночыя строі свайго этнаграфічнага рэгіёна — вышываныя кашулі, фартухі, тканыя паясы.

— Мы наталяем свае творчыя сілы ад народных вытокаў. А вышыванне беларускіх геаметрычных арнаментаў на ручніках, кашулях і сарочках — асаблівая асалода для нашых душ, — кажа кіраўнік гурта Ірына Забаўская — сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.