Вы тут

Гродзенскаму дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту — 60 гадоў


З нагоды юбілею ў сценах ВНУ прайшоў урачысты сход з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, мясцовых уладаў, кіраўнікоў медыцынскіх устаноў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.


Перад прысутнымі на экране прайшла гісторыя стварэння ВНУ, якая бярэ пачатак у 1958 годзе. Краіна рыхтавалася сустрэць 40-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, і да гэтай даты было вырашана адкрыць трэці ў Беларусі медыцынскі інстытут. Першы набор складаўся з выпускнікоў школ, а таксама з прадстаўнікоў калгаснай і рабочай моладзі. Было прынята 250 чалавек, якія ў 1964 годзе, пасля завяршэння вучобы, раз'ехаліся па краіне, у асноўным па сельскіх населеных пунктах. Многае змянілася з моманту першага выпуску. Быў узведзены новы корпус, інстытут «перарос» ва ўніверсітэт, удасканальвалася вучэбная і практычная базы. За 60 гадоў падрыхтавана звыш 22 тысяч урачоў. Прафесарска-педагагічны склад вырас з 30 чалавек да 506. Тут працуе 45 кафедраў, навукова-даследчая лабараторыя, прафесарска-кансультацыйны цэнтр.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ, амаль 80 % медыцынскіх кадраў для рэгіёна падрыхтаваны менавіта гродзенскім універсітэтам. Заслугі ўстановы адзначаны спецыяльнымі прэміямі ўрада Беларусі, СНД, тут працуе 14 навуковых школ, напрацоўкі якіх вядомы за межамі краіны.

Выпускнікі ўніверсітэта складаюць чвэрць усёй урачэбнай супольнасці краіны, адзначыў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый МАЛАШКА. Зараз перад педагогамі ставяцца новыя задачы, якія арыентуюць будучых спецыялістаў на персаніфікаваную медыцыну, авалодванне камунікатыўнымі навыкамі.

— Мы не стаім на месцы, змяняем падыходы да адукацыі, — падкрэсліў Валерый Малашка. — Арыентуем студэнтаў на практыку, якасную медыцынскую дапамогу з улікам высокіх тэхналогій, і для гэтага ў рэгіёне створана добрая база.

Па словах міністра, у краіне будзе ўдзяляцца ўвага падрыхтоўцы ўрача агульнай практыкі. Гэта не змена шыльды, а вельмі сур'ёзнае пераразмеркаванне рэсурсаў. Нагрузка на такога ўрача будзе зменшана, а яго каманда павялічыцца. Гэта будзе свайго роду галоўны ўрач на сваім тэрапеўтычным участку. Будзе развівацца кірунак, які арыентуе ўрача на работу са здаровым пацыентам, і гэтыя тэхналогіі закладваюцца ў адукацыйны працэс. Міністр пажадаў педагогам і студэнтам Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта плённай работы ў новым кірунку і выказаў надзею на ажыццяўленне гэтых ідэй.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».