Вы тут

Прэзідэнту далажылі аб праекце ўказа па кіраванні радыёчастотным спектрам


Прэзідэнт у цэлым ухваліў праект Указа "Аб кіраванні выкарыстаннем радыёчастотнага спектра"Але — з некаторымі дапрацоўкамі. Аб гэтым па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган.


На нарадзе Аляксандр Лукашэнка папрасіў міністра растлумачыць, для чаго неабходны такі ўказ. "Мы шмат гадоў працуем па кіраванні радыёчастотным спектрам. Быццам бы, не было ніякіх пытанняў... Што, няправільна кіравалі, няправільна размяркоўвалі? Хтосьці плаціць, не плаціць? Што новага такога, каб Прэзідэнт вяртаўся да гэтага пытання?" — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў Канстанціна Шульгана.

Акрамя таго, беларускі лідар папрасіў адказаць на іншае пытанне, якое вынікае з першага:

"Мы ў цяперашніх умовах нарматыўна-прававога рэгулявання гэтай праблемы працаваць не можам? Калі не можам, ну што ж, тады будзем звяртацца да гэтага пытання і рыхтаваць адпаведны ўказ Прэзідэнта, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта значыць, комплекс пытанняў, звязаны з праектам цяперашняга ўказа".

Таксама Прэзідэнт пацікавіўся ў міністра, якая сітуацыя ў сферы (нагадаем, на пасаду Канстанцін Шульган заступіў ў сярэдзіне жніўня), а таксама спытаў пра найбліжэйшыя планы.

Па словах Канстанціна Шульгана, указ можна падзяліць на тры часткі. Першая — асноўная — гэта напрацоўка тых момантаў, якія ўзніклі пры кіраванні раней. Неабходна прывесці юрыдычную базу ў адпаведнасць з практыкай работы для таго, каб рашэнні прымаліся мабільна, лішні раз не трэба было разважаць, што правільна, а што не, дадаў ён. Па словах міністра, такіх момантаў у прапанаваным праекце ўказа — каля 90 %.

У прыватнасці, у праекце ўказа прапануецца наступнае:

  • Па-першае, ускласці на Дзяржаўную інспекцыю Беларусі па электрасувязі Мінсувязі функцыі па выдачы дазволаў на эксплуатацыю суднавых радыёстанцый з прысваеннем міжнародных пазыўных ці іншых апазнавальных сігналаў.
  • Па-другое, устанавіць у рамках праводзімай дэдаларызацыі эканомікі ў беларускіх рублях замест еўра стаўкі, якія ўжываюцца пры разліку памераў платы за вылучэнне і выкарыстанне радыёчастотнага спектра.
  • Па-трэцяе, прапануецца ўдасканаленне працэсаў часовага ўвозу радыёэлектронных сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення такіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца па рашэнні Прэзідэнта або Савета Міністраў. Гэтыя меры дадуць магчымасць, у тым ліку, удзельнікам ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, замежным асобам, якія асвятляюць згаданыя гульні, гасцям часова ўвозіць і выкарыстоўваць радыёстанцыі без неабходнасці іх рэгістрацыі і ўнясення платы за выкарыстанне спектра.
  • Па-чацвёртае, устанавіць асноўныя палажэнні міжнародна-прававой абароны частотных прысваенняў Беларусі. Змены і дапаўненні ўносяцца ў некаторыя ўказы.

Па выніках нарады Канстанцін Шульган пагутарыў з журналістамі.

Ён расказаў, што ўказ сапраўды спецыялізаваны, больш прафесійны. "Гэта работа ў нашай дзяржаве праводзілася, няма тых момантаў, без якіх мы не можам працаваць далей. Але разам з тым былі зроблены пэўныя акцэнты на тыя рэчы, якія трэба палепшыць, прадставіць па-іншаму", — сказаў Канстанцін Шульган.

На думку міністра, трэба палепшыць тое, што ўплывае на арганізатарскую работу, неабходную пры выдзяленні радыёчастотнага спектра. "З гэтым сутыкаюцца ўсе, сотавымі тэлефонамі карыстаемся. Мабільныя аператары атрымліваюць частку радыёчастотнага спектра, дзе арганізуюць перадачу сігналу для нашай сотавай сувязі, — сказаў ён. — Таму вось гэтыя моманты яшчэ трэба дапрацаваць. Так было сказана Прэзідэнтам".

З нагоды свайго першага месяца на пасадзе міністра Канстанцін Шульган адзначыў, што кіраўніка дзяржавы цікавіла пытанне, як міністэрства гатова да выканання тых задач, якія былі агучаныя падчас яго прызначэння. "Былі зроблены пэўныя ўказанні па фарміраванні, змене пад гэтыя задачы самой структуры і штата Міністэрства сувязі без павелічэння колькасці. Таксама былі вызначаны пытанні ўзаемадзеяння з іншымі прадпрыемствамі, якія працуюць у сферы лічбавізацыі эканомікі, тыя галіны, якія ў першую чаргу, напэўна, павінны будуць укараніць новыя тэхналогіі, каб мы атрымалі нейкі эфект. Была ўдзелена ўвага, што гэта міністэрствы аховы здароўя, адукацыі, Парк высокіх тэхналогій", — дадаў ён.

Што датычыцца перадачы часткі радыёчастотнага спектра пад сетку 5G, то тут міністр расказаў, што неабходныя частоты не занятыя, іх можна вылучаць, але існуе асаблівасць цаны ў залежнасці ад той частаты, якая неабходна для гэтай тэхналогіі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.