Вы тут

Што рабіць у садзе ў сярэдзіне восені


Дрэвы і кусты ў гэты час ужо не пладаносяць. Але гэта не значыць, што ў кастрычніку садоўніку не будзе чым заняцца.


Пасадкавыя работы

У кастрычніку можна завяршыць пасадкавыя работы — многія саджанцы пладовых ужо прыжываюцца ў грунце. Калі вы хочаце захаваць схему пасадкі, то новыя саджанцы саджайце паблізу таго месца, дзе расло дрэва ці кусты, якія загінулі. Але пры гэтым культуры лепш чаргаваць. Напрыклад, замест семачкавага дрэва (яблыня, рабіна, ігруша) высаджваюць костачкавыя (вішня, алыча, чарэшня, сліва). Каб пазбегнуць высілення глебы, варта капаць лунку не бліжэй за 1,5 метра ад месца вырастання загінулага дрэва або куста. Надыходзіць час рыхтаваць пасадкавыя лункі для маючай адбыцца гэтай зімой высадкі дарослых культур.

Падрыхтоўка саду да зімы

Абавязкова праверце, ці перакапаны прыствольныя кругі дрэў. Не пакідайце на зіму ўтрамбаваную зямлю вакол каранёвай сістэмы. Таксама не перашкодзіць прарыхленую глебу ўгнаіць і замульчыраваць, паколькі наперадзе перыяд, калі пасадкі будуць адчуваць вострую патрэбу ў пажыўных рэчывах.

Падрыхтуйце дрэвы і кусты да зімовай спячкі. Удзяліце ўвагу пладовым. Часта ствалы маладых культур для абароны ад халадоў абвязваюць толем або руберойдам. Ніжняя частка пакрыўнага матэрыялу пры гэтым на 5—10 сантыметраў прыкопваецца ў зямлю. Галінкі малін і ажын лепш звязаць у пучкі і прыхіліць да зямлі. Так пасадкі змогуць вытрымаць парывы моцнага ветру.

Каб у наступным сезоне ўбачыць здаровыя расліны, усе кроны дрэў і кустоў лепш апошні раз апрацаваць растворам мачавіны. Костачкавыя расліны старанна апрацуйце растворам бардоскай вадкасці.

Удзяліце ўвагу і газону. Пакуль не выпаў снег, паспееце яшчэ засеяць участкі, якія агаліліся, новай травой.

Смецце, галінкі і лісце, сабраныя ў садзе падчас уборкі тэрыторыі, спаліце. Не пакідайце бруд, інакш гэта можа прывесці да гніення. Ды і наступнай вясной будзе менш работы.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.