Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Пахудзець усім горадам

Улады іспанскага мястэчка Нарон абвясцілі масавае пахудзенне: да 2020 года яго жыхары павінны скінуць у суме 100 тысяч кілаграмаў, паведамляе партал The Local.

Усяго ў горадзе, размешчаным у аўтаномнай супольнасці Галісія, жыве каля 40 тысяч чалавек. У дзевяці тысяч з іх ёсць лішняя вага, а тры тысячы пакутуюць ад цяжкай формы атлусцення. Да праекта далучыліся чатыры тысячы чалавек — кожны дзясяты жыхар горада.

Адзін з натхняльнікаў праграмы, 63-гадовы сямейны ўрач Карлас Пінэйра, некалькі разоў на тыдзень праводзіць для мясцовых жыхароў гімнастыку ў парку на свежым паветры. 65-гадовы кранаўшчык Конрад Віямар рэгулярна прыходзіць на заняткі. «У Іспаніі ёсць прыказка, што свінню можна з'есці цалкам ад кончыка хваста да лыча. У першую чаргу я адмовіўся ад трыбухі, свінога жывата і мясных нарэзак», — кажа ён.

Каб прыцягнуць увагу да праекта, мэр горада і яе памочнікі публічна ўзважыліся на цэнтральнай плошчы Нарона на гіганцкіх вагах. У рамках праграмы ўрачы бясплатна складаюць жыхарам персанальны план харчавання і трэніровак. Удзельнікі праграмы рэгулярна прыходзяць узважвацца ў медыцынскія ўстановы горада. 18 рэстаранаў у Нароне змянілі сваё меню і ўключылі туды больш карысных нізкакаларыйных страў з морапрадуктаў.

Праграма дзейнічае і ў школах. Падчас перапынкаў настаўнікі гуляюць разам з вучнямі па ўзбярэжжы. На працягу дня школьнікам вылучаецца гадзіна для заняткаў спортам. Менш актыўным настаўнікі прапануюць пазаймацца на велатрэнажорах пад дэвізам «Кручу педалі, пакуль чытаю». У той жа час праблема лішняй вагі не прагаворваецца з імі напрамую, каб больш поўных дзяцей не дражнілі».

Паводле даследаванняў Іспанскага таварыства кардыёлагаў, у Галісіі жыве больш за ўсё іспанцаў, якія пакутуюць на атлусценне. Даследчыкі звязваюць гэта з гастранамічнымі прыхільнасцямі галісійцаў.


У Швейцарыі са смеццем не жартуюць

Жыхар швейцарскага горада Біль правядзе ў турме два дні за няправільна выкінутае смецце, паведамляе The Local.

У канцы 2017 года 33-гадовы мужчына пакінуў пакет са смеццем на вуліцы не ў той дзень, калі яго павінны былі забраць. Да таго ж ён выкінуў адходы ў звычайным пакеце, а не ў дарагім мяшку, ухваленым мясцовым саветам. Парушальніка вылічыў супрацоўнік смеццевай паліцыі і выпісаў яму штраф у 150 швейцарскіх франкаў (каля 330 рублёў). Аднак мужчына не аплаціў штраф своечасова, і за гэта яго прыгаварылі да двухдзённага турэмнага зняволення. Улады Біля сцвярджаюць, што летась штраф за няправільна выкінутае смецце выпісалі 209 жыхарам горада, яшчэ 600 чалавек атрымалі папярэджанні.

У канцы сакавіка паведамлялася, што жыхары Швейцарыі панадзіліся адвозіць смецце ў суседнюю Францыю з-за занадта высокіх пабораў за яго перапрацоўку.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.