Вы тут

У Аршанскім раёне адкрыўся храм Праабражэння Гасподняга


У гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі асвяціў храм Праабражэння Гасподняга. Для тутэйшых гэта стала сапраўдным святам. Каб прыняць удзел у літургіі, вернікі прыехалі з суседніх вёсак, Оршы і нават Віцебска.


Сярод афіцыйных гасцей былі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка і іншыя.

Вяскоўцы з удзячнасцю ўспаміналі Прэзідэнта, бо менавіта калі ён наведваў сваю малую радзіму, яны прасілі яго аб рэканструкцыі храма. І вось цяпер пасёлак упрыгожвае новы. Наогул у Копысі шмат робіцца для таго, каб умовы для жыцця былі не горшыя, чым у горадзе.

Як паведаміў карэспандэнту «Звязды» настаяцель храма, протаіерэй Сергій Вараб'ёў, новую царкву пабудавалі меней чым за год на месцы, дзе быў храм у аварыйным стане. Дарэчы, на гэтым месцы першы драўляны храм з'явіўся яшчэ ў пачатку XVІІІ стагоддзя.

Паводле слоў архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, калісьці ў Копысі было сем храмаў. Цяпер дзейнічаюць два. Праўда, ёсць яшчэ адна старая капліца, якую калісьці пабудавалі па просьбе работнікаў кафляных заводаў.

Патрыяршы экзарх падзякаваў усім, хто прымаў удзел у рэалізацыі праекта: праекціроўшчыкам, будаўнікам, дабрачынцам. Сярод тых, хто фінансава дапамог у пабудове храма, — сенатар, генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марко» Мікалай Мартынаў. Яго Патрыяршы Экзарх узнагародзіў ордэнам святой прападобнай Ефрасінні Полацкай. Між іншым, Мітрапаліт адзначыў узнагародамі і іншых мецэнатаў.

— Новая царква — яшчэ адна крыніца святой вады, ласкі Святога Духа. Храм — гэта неба на зямлі. Той, хто хоча дакрануцца да неба, хай прыходзіць сюды на сустрэчу з Богам...

Дарэчы, юнае насельніцтва ў Копысі, дзе жывуць каля 850 чалавек, з задавальненнем наведвае гурток гісторыі і культуры праваслаўя. Тры сястры міласэрнасці групы міласэрнасці пры храме пастаянна наведваюць пацыентаў бальніцы гарадскога пасёлка і тых, хто жыве ў дамах-інтэрнатах у Якаўлевічах і Бабінічах.

Усяго ў Віцебскай вобласці налічваецца 265 культавых аб'ектаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Аршанскі раён — Віцебск

Загаловак у газеце: Новы храм у глыбінцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».