Вы тут

У стылі шасцідзясятых


Калі бываю на вясковых святах, назіраю, як канцэртныя пляцоўкі ўпрыгожваюць абрусамі, дыванамі і ручнікамі. Увішныя клубныя работнікі ў свой час паклапаціліся сабраць, а цяпер паказваюць аўтэнтычныя творы, маўляў, паглядзіце на нашу самабытнасць! Калі бачу такія стыхійныя выстаўкі каля сельскіх клубаў, прыгадваю колішніх фатографаў, якія нярэдка здымалі партрэты на фоне квяцістых дываноў і посцілак.


Нядаўна ў славутай Неглюбцы Веткаўскага раёна праходзіла свята «Кросенцы», на якое сабраліся і цяперашнія, і былыя (малая радзіма не хоча адпускаць) жыхары — ганаровыя госці, самадзейныя артысты. У скверы каля Цэнтра ткацтва красавалася класіка неглюбскага ткацтва. У гэты момант прыйшло рашэнне ператварыцца ў «колішняга» фатографа-партрэтыста і «ўвекавечыць» неглюбчан на фоне іхніх шэдэўраў. Так, я не агаварыўся — неглюбскае ткацтва ўзята пад ахову дзяржавы, яму надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Міжволі падумалася: свята некалі скончыцца, а памяць, дзякуючы здымкам, застанецца назаўсёды. Вырашана — зроблена! Выбраў месца, паставіў услончык і пачаў здымаць.
Ахвотных набралася нямала. «Мадэлі» з задавальненнем уключаліся ў гульню, сядалі па адным, па двое, сур'ёзна глядзелі ў фотааб'ектыў, а часам і ўсміхаліся. Настрой на тварах адпавядаў настрою свята.

Час праляцеў імгненна, свята закончылася, ручнікі і дываны сталі здымаць. Антураж часовага фотаатэлье знік. А фотавыявы — засталіся! Сёння, гледзячы на гэтыя постаці, пераношуся ў расквечаны ад фарбаў неглюбскі сквер. І свята працягваецца!

Анатоль Кляшчук

Каментары

Прыгажосць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.