Вы тут

У дэпкорпуса восеньская сесія


У першы дзень восеньскай сесіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні разгледзелі папраўкі ў законы аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва, дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях, трансплантацыі органаў і тканак чалавека, аб абыходжанні з адходамі, гарантаванні пагранічнай бяспекі.


Фота БЕЛТА

Таксама разгледзелі папраўкі, якія павінны ўдасканаліць Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сярод законапраектаў, падрыхтаваных да разгляду ў другім чытанні, дэпутаты абмеркавалі ўнясенне змяненняў у законы аб вытворчасці і абароце арганічнай прадукцыі, аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе, аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці.

Акрамя таго, ратыфікавалі міжнародныя дагаворы з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый.

З прапановамі аб папраўках у закон «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» выступіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Гаворка ішла і пра тое, каб дапоўніць пералік аб'ектаў, якія падлягаюць санітарна-гігіенічнай экспертызе і рэгламентаваць асобныя пытанні, якія датычацца выдачы санітарна-гігіенічнага заключэння. Не менш важна ўдакладніць правы органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, іх службовых асоб, а таксама абавязкі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

У сваю чаргу дэпутат Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі № 3 Анатоль Дашко задаў пытанне Валерыю Малашку пра тое, як сёння Міністэрства аховы здароўя працуе, каб патрабаванні і нарматывы хутчэй укараняліся ў работу Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Па словах міністра, дакумент па працы з гэтымі патрабаваннямі ўжо выпрацаваны і знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрстве юстыцыі.

«Што ж датычыцца санітарных правілаў, то мы чуем сёння прапановы, якія паступаюць з боку прадпрымальнікаў. У гэтай частцы нормы закона разглядаюць нейкія паслабленні», — адзначыў міністр.

Пры гэтым ён удакладніў, што бізнесу аслабяць санітарны кантроль у тых выпадках, дзе не будзе рызыкі негатыўнага ўплыву на здароўе чалавека.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.