Вы тут

12 медалёў, 3 з якіх залатыя, прывезлі шашысты Беларусі з чэмпіянату Еўропы


З 15 па 23 верасня ў курортным мястэчку Кранева ў Балгарыі прайшоў асабіста-камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Нашу краіну на першынстве кантынента прадставілі чацвёра міжнародных грасмайстраў: Андрэй Валюк, Яўген Кандрачэнка, Ігар Міхальчанка і Дар'я Федаровіч. Таксама выступілі моцныя міжнародныя майстры Вера Хвашчынская, Анастасія Барышава і Сяргей Садоўскі.


У «бліцы» беларусы заваявалі тры медалі: Дар'я Федаровіч стала сярэбраным прызёрам, а вось Андрэй Валюк і Вера Хвашчынская сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў. У «рапідзе», а менавіта ў «бразільскай версіі», увесь п'едэстал аказаўся беларускім: у мужчынскім турніры Ігар Міхальчанка стаў чэмпіёнам Еўропы, Яўген Кандрачэнка — сярэбраным прызёрам, а Андрэй Валюк заваяваў бронзавы медаль.

У жаночым турніры ў «рапідзе» Вера Хвашчынская стала сярэбраным прызёрам, а Дар'я Федаровіч заваявала бронзавую ўзнагароду. У асноўнай «класічнай версіі» чэмпіёнкай Еўропы стала шашыстка з Бабруйска Вера Хвашчынская, якая ў фінальнай барацьбе адолела леташнюю чэмпіёнку свету і Еўропы Алену Скавіціну з Малдавіі. Такім чынам, Вера Хвашчынская сабрала поўны камплект медалёў і атрымала званне міжнароднага гросмайстра, да якога ўпэўнена ішла. Анастасія Барышава ў «класіцы» заваявала бронзавы медаль, абыграўшы яшчэ адну беларуску, Дар'ю Федаровіч. У мужчынскім фінале гулялі абодва беларусы Ігар Міхальчанка і Андрэй Валюк. Першы ўсё ж вырваў перамогу толькі ў трэцім фінальным матчы са скарочаным рэгламентам.

У агульнакамандным заліку каманда Беларусі ўжо трэці раз становіцца найлепшай у свеце і Еўропе.

Яўген Салановіч, майстар спорту СССР па міжнародных і рускіх шашках

Загаловак у газеце: Гонар нашага спорту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».