Вы тут

У сталіцы Туркменістана адкрылася Ашхабадская міжнародная выстаўка-кірмаш


Учора, 2 кастрычніка, у сталіцы Туркменістана адкрылася XІІ Ашхабадская міжнародная выстаўка-кірмаш. Удзел у прэстыжным цэнтральнаазіяцкім кніжным форуме прымаюць шэсць беларускіх выдавецтваў і гандлёвае прадпрыемства «Белкніга».


Беларускі стэнд — адзін з самых наведвальных. У адкрыцці экспазіцыі нашай краіны актыўны ўдзел прынялі туркменскія выдаўцы і пісьменнікі, з якімі ў апошні час наладжаны досыць добрыя сувязі. Як і складваюцца добрыя сувязі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Туркменскай дзяржаўнай выдавецкай службы. Кіраўнік беларускай дэлегацыі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь БАДАК адзначае, што тэмай для двухбаковых зносін маглі б стаць новыя праекты, звязаныя з выданнем адукацыйнай літаратуры, з прадстаўленнем таксама тых кніжных навінак, якія расказваюць пра турыстычны патэнцыял нашых краін. Нельга не ўлічваць тое, што ў Беларусі вучыцца каля дзесяці тысяч студэнтаў з Туркменістана. І невыпадкова менавіта ў Туркменістане з прадпрыемствам «Туркменкітаб» абмяркоўваецца пытанне аб насычэнні будучай мінскай кнігарні «Дружба» (яе адкрыццё плануецца да канца 2019 года) літаратурай, якая выдадзена на туркменскай мове.

— У нас склаліся добрыя адносіны з калегамі з рэдакцый беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў, Выдавецкім домам «Звязда», — заўважыла на адкрыцці беларускага стэнда адказны сакратар часопіса «Гарагум» празаік і перакладчык Бягуль Анабаева. — Мы ўжо друкавалі ў перакладзе на туркменскую мову творы Сяргея Трахімёнка, Ірыны Карнаухавай, Таццяны Сівец і іншых літаратараў з Беларусі. Ведаю, што пісьменнікі вашай краіны — частыя госці на старонках часопіса «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») і газеты «Эдэбіят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва»).

Кніжная выстаўка ў Ашхабадзе працягваецца. Будзем спадзявацца і на яе плён у плане развіцця добрых адносін паміж Туркменістанам і Беларуссю.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: Беларускія акцэнты ў Каракумскім краі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».