Вы тут

Наш Монпарнас


У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі прадставілі выстаўку майстроў Монпарнаса, што паходзяць з беларускіх мястэчак: Марк Шагал, Шрага Царфін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Роберт Генін, Яўген Зак, Міхаіл Кікоін і Пінхус Крэмень.


Творчасць майстроў Парыжскай школы злучае краіны, народы і мастацкія традыцыі. Выстаўка стала магчымасцю не толькі ўбачыць творы, што належаць сёння прыватным асобам, але і лепш зразумець сувязь паміж мастацкімі працэсамі пачатку ХХ стагоддзя і сучасным еўрапейскім мастацтвам.

Многія работы ствараліся ў інтэрнаце для мастакоў у Парыжы, які ў мінулым стагоддзі лічыўся Меккай сусветнага мастацтва. Дарэчы, былі часы, калі гэтыя творы маглі аказацца пад забаронай, а пра іх знакамітых аўтараў у грамадстве маўчалі.

— Беларусь заўсёды знаходзілася пад уплывам іншых культур, — падкрэсліў галоўны кансультант праекта Уладзімір Шчасны. — Але былі і такія перыяды ў нашай гісторыі, калі гэта была вуліца з двухбаковым рухам, напрыклад, на пачатку XX стагоддзя, калі нашы хлопцы ўварваліся ў Монпарнас. Не абмежаваныя ніякімі акадэмічнымі правіламі, яны аказалі грандыёзны ўплыў на сусветнае выяўленчае мастацтва, выратавалі яго ад залішняга акадэмізму, ад трывіяльнасці. Мы ўспамінаем мастакоў Парыжскай школы для таго, каб зноў упісацца ў сусветны мастацкі працэс і на яго ўплываць. Як паказвае выстаўка, у тыя часы гэта было магчыма. І калі паглядзець выстаўкі сучасных беларускіх мастакоў, прыйдзем да высновы, што гэта магчыма і ў нашы дні.

Адным з сюрпрызаў выстаўкі сталі сямнаццаць мастацкіх твораў Шрагі Царфіна, хоць яшчэ нядаўна лічылася, што ў Беларусі няма яго жывапісных твораў. Аднак у Нацыянальным гістарычным музеі можна іх пабачыць, прычым гэта палотны розных стыляў. У экспазіцыі каля 100 твораў розных жанраў, датаваных з 1915 па 1970-я гады мінулага стагоддзя, выкананыя ў розных тэхніках жывапісу і графікі. Некаторыя работы ўпершыню ў публічным доступе. Наведвальнікам выстаўкі прапанавана адукацыйная праграма з лекцый беларускіх і замежных спецыялістаў — даследчыкаў Парыжскай школы, а таксама цыкл дакументальных фільмаў пра мастакоў.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.