Вы тут

Мемарыяльны знак Янку Купалу адкрылі ў фінскім горадзе Іматра


У фінскім горадзе Іматра ўрачыста адкрылі мемарыяльны знак народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, паведамляе БЕЛТА.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мэр горада Кай Рослака, пасол Беларусі Аляксандр Астроўскі, намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, а таксама прадстаўнікі СМІ, творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары.

У гонар гэтай падзеі ў будынку зімовага саду гарадской мэрыі адкрылася выстава "Над Іматрай" з фондаў Купалаўскага музея, якая расказвае пра жыццё і творчасць паэта.

Памятны знак створаны беларускім скульптарам Паўлам Вайніцкім. Праект быў рэалізаваны па ініцыятыве Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў Беларусі пры падтрымцы гарадскога сходу Іматра.

Янка Купала 21-22 чэрвеня 1910 года разам з выбітнымі дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння здзейсніў падарожжа ў Фінляндыю па маршруце Санкт-Пецярбург - Тэрыёкі - Выбарг - Іматра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.