Вы тут

Лесанасенны комплекс адкрыецца ў канцы кастрычніка ў Віцебскай вобласці


Будаўніцтва цяплічнага комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу лясных раслін з закрытай каранёвай сістэмай завершана ў Глыбоцкім доследным лясгасе. Урачыстая цырымонія адкрыцця аб'екта, узвядзенне якога ажыццяўлялася за кошт пазыковых сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, адбудзецца ў канцы кастрычніка. Чакаецца, што ў ёй возьме ўдзел не толькі кіраўніцтва галіны, але і прадстаўнікі Сусветнага банка, дэпутацкі корпус, іншыя запрошаныя госці, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.


Новы цяплічны комплекс будзе спецыялізавацца на вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай еўрапейскай елкі. Праектная магутнасць складае 2,4 млн штук сеянцаў у год пры выкарыстанні касеты тыпу F35. У перспектыве (пры пераходзе на касету тыпу FD64) гадавая прадукцыйнасць комплексу можа вырасці да 3,2 млн штук сеянцоў.

Будаўніцтва аб'екта ажыццяўляўся на тэрыторыі пастаянна дзеючага ляснога гадавальніка. Цяплічны комплекс складаецца з вытворчага корпуса, у якім будзе размешчаны цэх па высеву, склад для захоўвання касет і санітарна-бытавыя памяшканні; 7 цяпліц памерам 10х90 м агульнай плошчай 0,63 га з аўтаматызаванымі сістэмамі паліву, ветрання і ацяплення; 8 палёў дагадоўвання, абсталяваных рампавымі сістэмамі паліву, агульнай плошчай 2,5 га. Акрамя таго, новы аб'ект уключае ў сябе таксама халадзільныя камеры для захоўвання пасадачнага матэрыялу ва ўмовах кантраляванага асяроддзя, склад для захоўвання субстрата, станцыю водападрыхтоўкі, сажалка-назапашвальнік, 2 артэзіянскія свідравіны і інш.

У Мінлясгасе нагадалі, што ў красавіку 2015 года паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства лясной гаспадаркі і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця было падпісана пагадненне аб пазыцы да праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь". МББР прадаставіў пазыку на суму $ 40714 млн. Гэтыя сродкі былі ўкладзеныя ў будаўніцтва сучасных лесанасенных цэнтраў па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, закупку неабходнай тэхнікі і абсталявання. Вясной 2018 года Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка, вывучыўшы ход рэалізацыі праекта, прыняў рашэнне аб выдзяленні дадатковай пазыкі ў памеры 12 млн еўра.

Усяго ў рэалізацыі праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" бяруць удзел больш за 90 лесагаспадарчых устаноў краіны. Першы лесанасенны комплекс па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай быў адкрыты ў красавіку гэтага года на базе Івацэвіцкага лясгаса Брэсцкай вобласці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.