Вы тут

Лёгкаатлетычны забег "Бягу за матулю" адбудзецца ў Мінску 14 кастрычніка


Лёгкаатлетычны забег "Бягу за матулю" адбудзецца ў сталіцы ля Цнянскага вадасховішча 14 кастрычніка, піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: soligorsk.city

На выбар прапануюць адну з трох дыстанцый: 1,5, 5 і 10 км. Будзе два старты - у 09:45 (1,5 км) і 10:15 (5 і 10 км).

Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел ад 500 да 1 000 чалавек. Кожнаму выдадуць парадкавы нумар, чып і электронны хранаметраж (для дыстанцый на 5 і 10 км), медаль, а таксама падарункі, у тым ліку матулям бегуноў. На самой трасе і фінішы будуць раздаваць ваду і садавіну. Ёсць яшчэ адзін бонус - "лёгкаатлеты" атрымаюць паштоўкі для матуль. Падпісаць іх можна будзе на месцы, а адпраўкай зоймуцца арганізатары.

Для ўдзелу неабходна аплаціць стартавы ўзнос. Падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.