Вы тут

Якімі бізнес-праектамі гатовы пахваліцца жанчыны?


Вы ведалі, што ў фільмах, якія здымаюць вядомыя расійскія кінарэжысёры, выкарыстоўваецца гістарычны абутак, які вырабляецца ў Беларусі? Можа, вы чулі пра тое, што ў нас ёсць фермы слімакоў і вядуцца даследаванні на тэму таго, як выкарыстоўваць гэтых істот у касметычнай галіне? А пра тое, што беларускія матрасікі для нованароджаных зацікавілі літоўцаў? Усё гэта бізнес-праекты нашых жанчын. І ў найбліжэйшы час мы, напэўна, яшчэ зробім для сябе шмат цікавых адкрыццяў і даведаемся, на што здольныя прыгажуні нашай краіны. Беларускі саюз жанчын і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» абвясцілі пра пачатак конкурсу «Жаночая справа».


Далучыцца да яго могуць індывідуальныя прадпрымальнікі, заснавальнікі і сузаснавальнікі юрыдычных асоб прыватнай формы ўласнасці, рамеснікі і нават жанчыны, якія толькі плануюць распачаць сваю справу ці маюць цікавыя праекты для паспяховай камерцыялізацыі.

Арганізатары адзначаюць, што сёлета конкурс прысвечаны Году малой радзімы, таму намінацыям прысвоены імёны выдатных беларусак, якія жылі на нашай зямлі ў ХVІ—XVІІІ cтагоддзях і адзначыліся ў прадпрымальніцкай, сацыяльнай і культурных сферах. На жаль, сёння мала хто ведае, што Ганна Катажына Радзівіл была адной з першых бізнес-вумен Беларусі, што Ірына Паскевіч займалася сацыяльным прадпрымальніцтвам, а Эліза Ажэшка збірала расліны, сістэматызавала іх і вызначала, што лепей расце на нашай тэрыторыі.

Арганізатары абяцаюць масу розных сюрпрызаў, звязаных з правядзеннем конкурсу. Ён не стане абмяжоўвацца толькі ацэнкай бізнес-праектаў. Эксперты, якія будуць выязджаць да кожнай з канкурсантак, гатовыя здзяйсняць ментарскую дапамогу, даваць канкрэтныя парады, падказваць, што неабходна зрабіць, каб раскруціць і маштабаваць дадзеную жаночую справу. Ва ўсіх удзельніц будзе магчымасць набыць новыя карысныя веды падчас семінараў і вэбінараў, майстар-класаў. З мэтай распаўсюджвання вопыту паспяховых прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, заснавальнікамі і топ-менеджарамі якіх з'яўляюцца жанчыны, запланавана таксама правядзенне выставак, відэапрэзентацый, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.

Але самае галоўнае, жанчыны змогуць заявіць пра сябе і займець падтрымку ў прасоўванні створаных тавараў і паслуг, інавацыйных распрацовак, мастацкіх твораў, прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі.

Найлепшых бізнес-лэдзі будуць вызначаць у наступных намінацыях: прамысловая і аграрная вытворчасць, культура, сацыяльнае прадпрымальніцтва, сфера паслуг, медыцына, адукацыя, турызм і аграэкатурызм, рамесніцтва, ландшафтны дызайн. Калі ж ваша справа не ўпісваецца нават у такую шырокую лінейку прапаноў, усё роўна можаце падаць заяўку па электроннай пошце zhenskoyedelo@gmaіl.com, важна толькі паспець гэта зрабіць да 6 лістапада гэтага года. Форму заяўкі можна знайсці на афіцыйным сайце конкурсу. Таксама неабходна прадставіць копію пасведчання аб рэгістрацыі (калі яна ёсць), кароткае апісанне сваёй справы і партфоліа (фатаграфіі ці відэа, у якіх жанчыны раскажуць пра тавары ці паслугі, якія прапануюць).

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: А што ў вас?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».