Вы тут

Пачаўся продаж білетаў на дзіцячае «Еўрабачанне-2018»


Трапіць на яркае, гучнае і сучаснае шоу, якое пройдзе з удзелам юных артыстаў з 20 краін на пляцоўцы спартыўна-забаўляльнага комплексу «Мінск-Арэна», можна па вельмі дэмакратычнай цане — білеты каштуюць ад 6 да 12 рублёў.


Набыць іх можна як на фінальны канцэрт 25 лістапада, так і на генеральную рэпетыцыю 24 лістапада, — як запэўніваюць арганізатары, гэта цалкам люстраныя мерапрыемствы, толькі напярэдадні выступленні ўсіх канкурсантаў ацэньвае міжнароднае прафесійнае журы, а ў самім фінале галасуюць тэлегледачы, і пераможца вызначаецца ў прамым эфіры па суме атрыманых балаў.

Як расказалі «Звяздзе» ў Белтэлерадыёкампаніі, усяго ў продаж паступіла 22 тысячы білетаў. Вялікая колькасць месцаў ужо зарэзерваваная за рэгіёнамі дзеля таго, каб як мага большая колькасць маленькіх беларусаў далучылася да вялікага музычнага свята. Ад кожнай вобласці на дзіцячае «Еўрабачанне-2018» прыедуць арганізаваныя групы гледачоў — у тым ліку адораныя дзеці — удзельнікі і пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, выхаванцы дзіцячых дамоў, дзеці з малазабяспечаных сем'яў.

Набыць жа білеты (коштам ад 6 да 9 рублёў на генеральную рэпетыцыю і ад 9 да 12 рублёў на фінал конкурсу) можна анлайн праз сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, сайты bycard.by, afіsha.tut.by, afіsha.relax.by, з дапамогай мабільных праграм пад Androіd і іOS, а таксама ў больш як 100 касах па ўсёй краіне.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.