Вы тут

У нашай краіне адзначаны новы від птушак


Як паведамілі рэдакцыі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» стрынатка-рэмез можа стаць 333-й у спісе нашай арнітафаўны. Птушку злавілі і закальцавалі на Віцебшчыне арнітолагі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч.


Як расказаў Дзяніс Кіцель, пры адлове птушак на запіс голасу ў сеткі трапілася стрынатка-рэмез. Птушку злавілі 2 кастрычніка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны, у пойме рэчкі Свольны. Арнітолагі вырашылі праверыць патэнцыял новага месца на новыя віды — і, як бачым, удала.

«Магчыма, стрынатка-рэмез была ў Беларусі і раней, — лічыць Дзяніс. — Яна ў 1990-х гнездавалася вельмі блізка да нашай мяжы. Напэўна, арнітолагі таго часу прапусцілі яе. Як мы прапусцілі залёт сібірскай завірушкі летась: гэтая птушка была ў Еўропе ўсюды, але не ў нас».

Гэта ўжо трэці новы від, зарэгістраваны супрацоўнікамі станцыі кальцавання птушак «Сасновы бор» для краіны. Раней на самай поўначы Расонскага раёна, дзе размяшчаецца станцыя, былі адлоўлены і закальцаваны першая пячураўка-зарнічка (у 2014 годзе) і стрынатка-крошка (у 2017). На рахунку Дзяніса Кіцеля ўжо пяць новых відаў птушак: акрамя ўжо згаданых трох відаў — горная пліска і чайканосая крычка.

Цяпер ён спадзяецца прывабіць на запіс голасу і злавіць каральковую пячураўку, якой пакуль няма ў спісе птушак Беларусі.

Стрынатка-рэмез з'яўляецца таёжным відам, які распаўсюджаны шырокай паласой ад Паўночнай Еўропы цераз поўнач Усходняй Еўропы, Сібір да Камчаткі і Алеуцкіх астравоў. З канца ХІХ стагоддзя адзначана пашырэнне распаўсюджання віду на захад — у Эстонію, Латвію, Швецыю і Нарвегію. Падчас сезонных міграцый залятае ў многія краіны Еўропы.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Новая птушка — стрынатка-рэмез

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.