Вы тут

Пакінуць свой след у літаратуры


Літаратурная гадзіна «Аўтар іскрамётнага рамана», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Андрэя Мрыя (Андрэя Антонавіча Шашалевіча), адбылася ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы.


Юлія Яцкова прадстаўляе выстаўку да юбілею Андрэя Мрыя

Прыгадалі жыццё і творчасць пісьменніка, які нарадзіўся ў в. Палуж (па іншых звестках — у в. Доўгавічы) цяперашняга Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, вучыўся ў Магілёўскай семінарыі, быў удзельнікам Першай сусветнай вайны, а пасля рэвалюцыі 1917 г. пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўны ўдзельнік літаратурнага аб’яднання «Узвышша», друкаваў свае творы ў розных перыядычных выданнях.

Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з кніжнай выстаўкай «Пад псеўданімам Мрый А.», дзе можна было ўбачыць часопісы «Полымя» за 1988 г. з публікацыяй рамана «Запіскі Самсона Самасуя». Таксама былі прадстаўлены кнігі Цішкі Гартнага, Уладзіміра Жылкі, Міхася Багуна, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага і Уладзіміра Хадыкі, якія амаль усе так жа, як і Андрэй Мрый, загінулі ў зняволенні далёка ад радзімы.

Менавіта пра гэтыя змрочныя старонкі гісторыі беларускай літаратуры прысутным расказаў дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў. Ён адзначыў, што і родны брат Андрэя Васіль Шашалевіч, вядомы беларускі драматург, быў асуджаны і трагічна загінуў у ГУЛАГу.

А каб адчуць характэрныя асаблівасці мовы, непаўторнасць і фактурнасць прозы Андрэя Мрыя, прагучалі некаторыя з яго апавяданняў у выкананні чытачоў бібліятэкі.

Юлія ЯЦКОВА, бібліятэкар Брылёўскай сельская бібліятэкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».