Вы тут

Для актывізацыі супрацоўніцтва


У складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці ў мерапрыемствах форуму прымуць удзел і кіраўнікі найлепшых прадпрыемстваў-экспарцёраў. Сярод іх Віцебская бройлерная птушкафабрыка, абутковы холдынг «Марко», прадпрыемства па вырабе салодкай прадукцыі «Віцьба» і іншыя. У Магілёў паедуць і прадстаўнікі арганізацый турыстычнай накіраванасці, якія прадставяць прапановы ў сферы паслуг.


Для гасцей форуму будзе арганізавана рэгіянальная пляцоўка, дзе можна будзе дэгуставаць і набыць прадукцыю.

Як паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме, штогод у рамках падрыхтоўкі і правядзення форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі экспарцёры заключаюць кантракты з расійскімі партнёрамі. Плануецца, што сума экспартных кантрактаў, падпісаных у рамках падрыхтоўкі і правядзення форуму, складзе 3612,2 мільёна расійскіх рублёў (або 51,8 мільёна долараў).

Акрамя таго, аблвыканкам, раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты падпісваюць пагадненні аб супрацоўніцтве з тэрытарыяльнымі суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. Дзякуючы ІV Форуму на абласным узроўні з'явіліся пагадненні з Валгаградскай, Саратаўскай абласцямі, Рэспублікай Башкартастан — аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльнай сферах. Сёлета праведзена падрыхтоўчая работа па падпісанні пагаднення з адміністрацыяй Курскай вобласці.

Падпісаныя пагадненні кладуцца ў аснову так званых дарожных карт супрацоўніцтва. Зразумела, што актывізуецца ўзаемадзеянне прадпрыемстваў і арганізацый.

Начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Аляксандр ЦІХАНАЎ паведаміў:

— Неабходна прадэманстраваць эканамічны патэнцыял прадпрыемстваў для расійскіх дзелавых колаў, якія ўдзельнічаюць у форуме. Трэба максімальна выкарыстоўваць пляцоўку мерапрыемства для перагавораў паміж прадпрыемствамі-экспарцёрамі, кіраўнікамі гарадоў і раёнаў вобласці. Гэта важна для абмеркавання з расійскімі партнёрамі новых прапаноў па супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай сферах, турыстычнай і сферы паслуг, будаўнічай галіне і гэтак далей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».