Вы тут

Шугалея курам на смех


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


Ці ведалі вы, што:

днушка — дошчачка, на якой крышаць прадукты;

кушнер — рамеснік, які шые з футра;

выцінанка — узор, выразаны з паперы;

сярмяга — верхняе адзенне з даматканага сукна;

цурубалка — прадаўгаваты кавалак дрэва;

шугалея — лодка, выдзеўбаная з кавалка дрэва.

Гара з плеч — адчуць палёгку, пазбавіцца ад нейкага клопату. Беларускія сінонімы: ад сэрца адлягло, камень з сэрца зваліўся. Рускія: гора с плеч, отлегло на душе.

Курам на смех — 1) зрабіць нешта абы-як, неакуратна; 2) вельмі мала (зрабіць). Беларусы яшчэ скажуць: абы з рук, з камароў нос, на жабін скок. Рускія: без слез не взглянешь, капля в море.

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.