Вы тут

Замерзлі? Яшчэ пацяплее


Сіноптыкі абяцаюць: на выхадныя будзе да +22.

Ужо сёння-заўтра надвор'е пачне паляпшацца і выхадныя пацешаць нас цяплом, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Цяплець пачне заўтра. Так, у суботу ў дзённы час на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны адыходзячы франтальны падзел выкліча кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—10 градусаў, удзень — 14—20 цяпла.

І ў нядзелю мы застанёмся пад уплывам цёплай вільготнай паветранай масы. Уначы будзе без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў. Удзень будзе ўжо 14—20 цяпла, а па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 22 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак пад уплывам атмасфернага фронту ўначы і раніцай у асобных раёнах, а ўдзень па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да плюс 10 градусаў. Ужо ўдзень пачне паступаць больш халоднае паветра з Балтыкі і пахаладае. Тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 8 па поўначы да 17 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Восень...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».