Вы тут

Прафесія настаўніка мае ў Беларусі ярка выражаны жаночы характар


Доля жанчын-настаўнікаў дасягае ў агульнай колькасці педагогаў 86 працэнтаў.


Як паведамляецца ў статыстычным агляде, падрыхтаваным да Дня настаўніка, сярод дырэктараў устаноў адукацыі і іх намеснікаў мужчын — таксама толькі 14 працэнтаў.

Усяго ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі працуе больш за 115 тысяч педагогаў: 80 тысяч — у гарадах і гарадскіх пасёлках і 35 тысяч — у сельскай мясцовасці. У гарадскіх школах на аднаго настаўніка прыпадае ў сярэднім дзесяць вучняў, а ў сельскіх — пяць.

71 працэнт усіх настаўнікаў — гэта настаўнікі-прадметнікі. Прадстаўнікоў моцнага полу сярод іх 19 працэнтаў. Часцей за ўсё педагогаў-мужчын у школе можна сустрэць на ўроках фізічнай культуры (іх там 64 працэнты ад агульнай колькасці). Сярод настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі мужчын 60 працэнтаў, працоўнага навучання — 45 працэнтаў, фізікі — 35 працэнтаў, гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін — 29 працэнтаў, інфарматыкі — 27 працэнтаў, геаграфіі — 22 працэнты, кітайскай мовы — 19 працэнтаў, выяўленчага мастацтва — 14 працэнтаў, матэматыкі — 10 працэнтаў і гэтак далей.

Амаль 94 працэнты ўсіх настаўнікаў, што працуюць у школе, маюць вышэйшую адукацыю. У 35 працэнтаў педагогаў — вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, а ў 41 працэнта — першая. Больш як 15 гадоў працуюць па спецыяльнасці 67 працэнтаў настаўнікаў і кіраўнікоў школ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.