Вы тут

Тайфун на 30 млн долараў


Кітайскія ўлады выдзелілі дапамогу пацярпелым правінцыям.


 Як стала вядома ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, цэнтральныя ўлады выдзелілі правінцыі Гуандун і Гуансі-Чжуанскаму аўтаномнаму раёну, якія пацярпелі ад тайфуна "Мангхут", 210 мільёнаў юаняў (30,5 млн долараў), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 Гэтыя сродкі галоўным чынам прызначаныя для экстранай эвакуацыі і размяшчэння жыхароў пацярпелых раёнаў, дапамогі насельніцтву ў пераходны перыяд, а таксама аднаўлення разбуранага і пашкоджанага жылля.

 У сувязі з тайфунам "Мангхут", якія абрынуўся на правінцыю Гуандун і Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Дзяржаўны камітэт па мінімізацыі шкоды ад стыхійных бедстваў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР задзейнічалі механізм экстранага рэагавання на стыхійныя бедствы чацвёртага  ўзроўню і накіравалі рабочыя групы ў  пацярпелыя раёны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.