Вы тут

Кітай выступае за рэфармаванне СГА


Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі.


Кітай падтрымлівае рэформы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), якія праводзяцца пры павазе правілаў арганізацыі, але не стварэнне новай арганізацыі.  Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

"СГА не з'яўляецца дасканалай арганізацыяй і цяпер сутыкаецца з праблемамі сваёй аўтарытэтнасці і эфектыўнасці на фоне нарастаючага трэнду на пратэкцыянізм і унілатэралізм", - сказаў Гаа Фэн, адзначыўшы, што варта праводзіць рэформы для таго, каб сістэма шматбаковага гандлю адпавядала патрабаванням часу.

"Сістэма міжнароднага гандлю, ключавым элементам якой выступае СГА, адыграла прынцыпова важную ролю ў супрацьдзеянні пратэкцыянізму, прасоўванні гандлю і стымуляванні ўстойлівага развіцця", - адзначыў спецыяліст. Гаа Фэн падкрэсліў, што пераўтварэння не павінны прыводзіць да змены базавых правілаў СГА або да адкату на шляху да лібералізацыі гандлю.

"Рэформы не павінны прывесці да ўзнікнення новай арганізацыі. Кітай выступае супраць навязваньня іншым бакам волі якога-небудзь члена СГА. Рэформы павінны грунтавацца на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнасці. Прыярытэтам павінна быць вырашэнне праблем, якія пагражаюць існаванню СГА", - падкрэсліў  прадстаўнік міністэрства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.