Вы тут

Плюс 16 працэнтаў


Прыбытак кітайскіх прамыслоўцаў адчувальна вырас.


У першыя восем месяцаў гэтага года прыбытак вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 16,2 працэнта, што на 0,9 працэнтнага пункта ніжэй за паказчык, зарэгістраванаы ў студзені-ліпені.  Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне (ДСУ) Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Паводле дадзеных ДСУ, з 41 абхопленай даследаваннем галіны рост прыбытку ў гадавым вымярэнні быў зафіксаваны ў 34, пры павелічэнні у параўнанні з 32 галінамі ў студзені-ліпені. Па словах чыноўніка ўпраўлення Хэ Піна, нягледзячы на ​​запаволенне росту прыбытку ў прамысловасці, структурная рэформа ў сферы прапановы прывяла да скарачэння аперацыйных выдаткаў, у той час як рэнтабельнасць прамысловых кампаній працягнула павышацца.

У студзені-жніўні выдаткі на 100 юаняў (каля 14,6 долараў)  даходу кампаній знізіліся на 0,35 юаня ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года - да 84,39 юаня, паведаміў Хэ Пін. Напрыканцы жніўня суадносіны сумы доўгу да актываў вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая склалі 56,6 працэнта, што на 0,5 працэнтнага пункта ніжэй, чым годам раней.

Прамысловыя прадпрыемствы з удзелам замежнага капіталу зарэгістравалі больш хуткі рост прыбытку ў параўнанні са студзенем-ліпенем, у той час як рост прыбытку на дзяржаўных прадпрыемствах знізіўся. У жніўні прыбытак вядучых прамысловых кампаній па ўсёй краіне вырас на 9,2 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам мінулага года, пры зніжэнні ў параўнанні з ростам на 16,2 працэнта, зарэгістраваным у ліпені. Хэ Пін патлумачыў запаволенне росту ў жніўні адкатам ў росце даходаў і цэн на прадукцыю.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

А калі і падрасце, то не больш чым на 0,5-1 працэнт.

Грамадства

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Неяк ранкам я знайшла ў сябе на кухні некалькі вос. 

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.