Вы тут

«Цень» у Паднябеснай


У кітайскі пракат выйшаў новы фільм Чжан Імоў


 У кітайскі пракат выйшаў новы фільм знакамітага кітайскага рэжысёра Чжанf Імоў "Цень", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 Дзеянне карціны адбываецца ў перыяд Троецарства (220-280 гады).  Галоўны герой, ролю якога выконвае Дэн Чаа, з'яўляецца "ценем", гэта значыць двайніком для каралеўскіх асоб і вяльможных асоб.

 Чжан Імоў заявіў, што натхненнем для яго паслужыў фільм "Кагемуся: Цень ваяра" японскага рэжысёра Акіры Курасавы, а таксама яго ўласны інтарэс да жыцця двайнікоў ў кітайскай гісторыі.

 Па словах рэжысёра, гэтая праца, у адрозненне ад яго папярэдніх маляўнічых карцін, выкананая ў чорна-белых танах, падобна традыцыйнаму кітайскаму жывапісу тушшу.

 Сусветная прэм'ера фільма адбылася па-за конкурсам на 75-м Венецыянскім кінафестывалі ў пачатку верасня, на якім Чжан Імоў уручылі ўзнагароду Jaeger-LeCoultre Glory to the Flimmaker Award.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».