Вы тут

Машына вышынёй з пяціпавярховік


У Кітаі стварылі найбуйнейшы ў краіне тунэлепраходчы комплекс.


У кампаніі China Railway Hi-Tech Industry (CRHIC) завяршылася будаўніцтва буйнагабарытнага тунэлепраходчага комплекса (ТПК), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Як стала вядома, гэтая машына даўжынёй 135 метраў, вышынёй з пяціпавярховы дом, мае ў дыяметры 15,8 метра і важыць 4800 тон.

 Спраектаваная кампаніяй China Railway Engineering Equipment Group (CRGE) разам з іншымі арганізацыямі новая машына стала найбуйнейшым ТПК айчыннай распрацоўкі серыі AVN (аўтаматычная машына з поўнай распрацоўкай забою і гідратранспартам), паведамілі ў CRHIC.

Галоўны інжынер CRGE Ван Дуцзюань паведаміў, што ў працэсе распрацоўкі гэтай тунэлепраходчай машыны навуковым супрацоўнікам кампаніі ўдалося вырашыць цэлы шэраг складаных праблем.

Новы ТПК будуць выкарыстоўваць для будаўніцтва транспартных тунэляў ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».