Вы тут

Раім схадзіць


Экстрэмальны бег з перашкодамі, фестываль для жанчын, лекцыя па дастасоўнай урбаністыцы i лёгкаатлетычны забег «Бягу за матулю» афiша «Звязды» з 8 па 14 кастрычнiка.


Экстрэмальны бег: «Bison Race»

Дзе: ГСАК «Лагойск»

Калі: 12 кастрычніка ў 20:30,13 кастрычніка ў 10:00, 14 кастрычніка ў 09:30

Колькі каштуе: удакладняць у арганiзатараў, патрэбна рэгiстрацыя

Bison Race — першы на Беларусі экрэмальны бег з перашкодамі. Падчас экстрым бегу трэба пераадольваць разнастайныя натуральныя і штучныя перашкоды. Важкая адметнасць спаборніцтваў па экстрым-бегу перад звычайнымі спаборніцтвамі па кросе ў тым, што гэта даволі вясёлы занятак, і пераважная маса ўдзельнікаў прыходзіць сюды пацешыцца. Тым жа спартсменам, якія прыязджаюць за перамогай — неабходна будзе добра папрацаваць на дыстанцыі, каб трапіць на п'едыстал. Арганізатары Bison Race будуць усяляк спрабаваць выціснуць з вас усе сокі.

У першы дзень спаборніцтваў удзельнікаў чакае начны супер-Sprint 3+ км, 20+ перашкод. Трасы будуць асветленыя! У другі дзень спаборніцтваў вас чакае Long дыстанцыя з трасай даўжынёй 12+ км і больш за 40 перашкод, пасля заканчэння якой усе ўдзельнікі атрымаюць пачастунак — італьянскую пасту!

Для тых, каго палохаюць складаныя перашкоды , падрыхтаваны забег OPEN-групы, у якой можна не пераадольваць перашкоды — пакарання не будзе, а, каб было весялей, можаце дапамагчы адзін аднаму ў пераадоленні перашкод!

Традыцыйная гарачая вечарына адбудзецца 13 кастрычніка ў 21:00 у рэстаране «Гасцiнны маёнтак», уваход вольны!


Lady Fest

Дзе: Double Tree by Hilton, пр-т Пераможцаў, 9

Калi: 13-14 кастрычніка ў 12.00

Колькі каштуе: 10 рублёў

Lady Fest — сапраўдны жаночы рай, дзе можна не толькі правесці час з сяброўкамі і аднадумцамі ў святочнай атмасферы, але і зрабіць пакупкі, завесці новыя знаёмствы, натхніцца ідэямі для сваёй справы. І галоўнае — стаць трошкі лепш, чым учора!

Арганізатарамі фестывалю падрыхтаваны пэўныя зоны. Beauty & Fashion уключае ў сябе модныя шоў і інсталяцыі, майстар-класы ад вядучых візажыстаў і стылістаў.  У зоне Wellness адбудуцца навучальныя праграмы па фітнесу і харчаванню, кансультацыі спецыялістаў эстэтычнай медыцыны, а таксама уходовая касметыка для твару і цела. У зоне Meet & Lecture будзе магчымасць у нязмушанай абстаноўцы прапампаваць свае бізнес звычкі, завесці карысныя знаёмствы, натхніцца тымі, хто ўжо атрымаў поспех у сваёй справе. Спікеры адукацыйнай праграмы — самыя паспяховыя і пасьпяховыя ва ўсіх сферах жанчыны.  У зоне Workshops падрыхтаваная серыя воркшопаў «Я сама» —цудоўная нагода паспрабаваць тое, што заўсёды хацелася, але адкладалася на потым. Яшчэ прадугледжаны зона адпачынку Chilling & drinking, дабрачынная зона Charity, розыгрыш у інстаграме #Яидуналедифест.

Таксама адмыслова ў гонар свята маці будуць падрыхтаваны асаблівыя сэты для гасцей мама + дачка. Тыя, хто прыйдуць на Lady Fest з мамай, атрымаюць агульны падарунак на ўваходзе!


Лекцыя «Гнуткія рашэнні для гарадоў»

Фота: visitcopenhagen.com

Дзе: канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3

Калі: 10 кастрычніка ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

«Гнуткія рашэнні для гарадоў» — гэта адкрытая лекцыя архітэктараў з Інстытута дастасоўнай урбаністыкі (Берлін).

Лекцыя адбудзецца ў межах варкшопа па публічных прасторах, арганізаванага Мінскай урбаністычнай платформай. Крыстаф Шміт і Альберт Херман з ifau прымуць удзел як эксперты ў распрацоўцы кейса, мэтай якога будзе стварэнне праектаў развіцця сезоннага рынку на бульвары Трактарабудаўнікоў у Мінску.

На публічнай лекцыі раскажуць пра два свае актуальныя праекты ў кантэксце працэсаў гарадскога развіцця ў гамбургскім раёне Санкт-Паўлі і ў берлінскім раёне Кройцберг. Першы з гэтых праектаў – стварэнне ў дыялогу з жыхарамі канцэпцыі жылой забудовы і плошчаў для культурнага баўлення часу на плошчы Шпільбудэнплац у гамбургскім раёне Санкт-Паўлі, 2015 – 2021 гг.

Другі – гэта інтэгратыўны праект ў раёне Берлін-Кройцберг на месцы колішняга аптовага кветкавага рынка, 2012-2018 гг. Праект спалучае жыллёвыя і працоўныя плошчы з улікам патрэбаў людзей творчых прафесій і прадзюсераў. Зыходным пунктам распрацоўкі дызайну з’яўляецца канцэпцыя супольнага карыстання прасторай і сацыяльнай разнастайнасці. Параўнальна нізкія кошты на зямлю дазваляюць пераразмекркаванне сродкаў унутры праекта паміж супольным жытлом і студыйнымі прасторамі.


Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. К. Маркса, 12

Калі: па 14 кастрычніка

Колькі каштуе: 10 рублёў

З 21 верасня па 14 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь работае выстава жывапісу і графікі «Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак», у якой прадстаўлены творы сусветна вядомых беларускіх мастакоў Парыжскай школы: Марка Шагала, Шрагі Царфіна, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна, Роберта Геніна, Яўгена Зака, Міхаіла Кікоіна і Пінхуса Крэменя.

Куратар выставы, галерыст і выдавец Ала Зміева, сабрала ў адным праекце творы майстроў Парыжскай школы з дзесяці прыватных калекцый, што робіць выставу унікальнай мастацкай падзеяй. Тэрмін «Парыжская школа» (Ecole de Paris) увайшоў у гісторыю мастацтва ў 1920-х гадах, азначая інтэрнацыянальную супольнасць мастакоў некалькіх пакаленняў, якія прыбылі ў Парыж у 1900-я — 1920-я гады з розных краін Еўропы і Амерыкі.

Для больш глыбокага разумення экспазіцыі наведвальнікам прапанавана шырокая адукацыйная праграма з лекцый беларускіх і замежных спецыялістаў-даследчыкаў Парыжскай школы, а таксама цыкл дакументальных фільмаў пра мастакоў, створаных беларускімі рэжысёрамі. Да выставы падрыхтаваны і выдадзены каталог.


Лёгкаатлетычны забег «Бягу за матулю»

Фота: pixabay.com

Дзе: Цнянскае вадасховішча

Калі: 14 кастрычніка ў 9.45

Колькі каштуе:  ад 10 рублёў, патрэбна рэгiстрацыя

#БегуЗаМаму — гарадскі крос для аматараў бегу. Таксама гэта магчымасць пераадолець сябе і стаць мацней. Прысвячаем кіламетры і медаль родным і каханым — нашым матулям!

На выбар прапануюць адну з трох дыстанцый: 1,5, 5 і 10 км. Будзе два старты — у 09:45 (1,5 км) і 10:15 (5 і 10 км).

Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел ад 500 да 1 000 чалавек. Кожнаму выдадуць парадкавы нумар, чып і электронны хранаметраж (для дыстанцый на 5 і 10 км), медаль, а таксама падарункі, у тым ліку матулям бегуноў. На самой трасе і фінішы будуць раздаваць ваду і садавіну. Ёсць яшчэ адзін бонус — «лёгкаатлеты» атрымаюць паштоўкі для матуль. Падпісаць іх можна будзе на месцы, а адпраўкай зоймуцца арганізатары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».