Вы тут

Студэнты Белдзяржуніверсітэта перамаглі ў міжнародным "касмічным конкурсе"


Каманда ФМА БДУ стала прызёрам Міжнароднага конкурсу па касмічным праве імя Манфрэда Лахса. Магістрантка Дар'я Богдан і чацвёртакурсніца Алена Лаўрэнава прызнаныя аўтарамі найлепшай у свеце пісьмовай пазіцыі аднаго з найпрэстыжнейшых спаборніцтваў па міжнароднаму касмічнаму праву і ўдастоены прыза “Best memorials”.


Сусветны фінал прайшоў у рамках Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі ў Брэмене (Германія). Яго ўдзельнікамі сталі чатыры каманды, якія прадстаўлялі кантыненты: Еўропу, Азію, Афрыку і Паўночную Амерыку. Зборная ФМА БДУ выступала ад ўсёй Еўропы. Гэта права яна заваявала пасля перамогі ў маі бягучага года ў адборачным Еўрапейскім раўндзе, дзе абышла 20 зборных з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Бельгіі, Італіі, Расіі і іншых краін.

У Германіі супернікамі беларусаў выступілі каманды з Універсітэта Луізіяна (ЗША), юрыдычнай школы Symbiosis  (Індыя) і Універсітэта Прэторыі (ПАР). Канкурсантам трэба было падрыхтаваць на англійскай мове пісьмовую і вусную пазіцыю па выдуманай справе ў рамках працэдуры разгляду спрэчкі ў Міжнародным Судзе ААН. Пытанні тычыліся правамернасці кібератак, магчымасцей выкарыстання касмічных рэсурсаў, змянення клімату і адказнасці за шкоду, якую нанеслі касмічныя аб'екты.

Каманду БДУ падрыхтавалі старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Кацярына Кузняцова і выпускніца ФМА Таццяна Зінякова. Пісьмовую пазіцыю каманды ФМА размесцяць  на афіцыйным сайце Міжнароднага конкурсу па касмічнаму праву  імя Манфрэда Лахса, дзе яна будзе даступная для іншых удзельнікаў у якасці эталоннай на працягу ўсіх наступных гадоў правядзення конкурсу.

Суддзямі сусветнага фіналу выступілі дзейсныя суддзі Міжнароднага суда ААН: віцэ-прэзідэнт Суда Сюэ Ханьцінь (Кітай), Пітэр Томка (Славакія) і Кірыл Геваргян (Расія).

А пераможцам конкурсу прызнаная каманда з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.  

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.