Вы тут

Пенсіянерка загінула на кукурузным полі ў Дзяржынскім раёне


Пенсіянерка загінула на кукурузным полі ў Дзяржынскім раёне.


Здарэнне адбылося днём каля вёскі Ярошаўка. Па інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінскай вобласці Таццяны Беланог, механізатар, кіруючы кормаўборачным комплексам, здзейсніў наезд і смяротна траўмаваў 80-гадовую мясцовую жыхарку, якая знаходзілася на ўборачным участку. Акалічнасці таго, што адбылося, устанаўлівае Дзяржынскі раённы аддзел Следчага камітэта. На месцы здарэння знойдзена сумка з кукурузай, адабраны прадметы, зафіксаваны сляды. Па выніках першапачатковых следчых дзеянняў заведзена крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыю транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Следчыя нагадваюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні старонніх асоб на полі падчас сельскагаспадарчых работ, у якіх задзейнічана тэхніка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Загінула пад камбайнам

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.