Вы тут

Як правільна падабраць банкаўскую картку для свайго дзіцяці?


Гэты банкаўскі атрыбут — на любы густ і колер, а як жа выбраць прыдатны выключна вашаму дзіцяці?

Банкаўскіх картак зараз вялікае мноства. Дзіцячыя займаюць асобны напрамак сярод такіх прапаноў. Сучасныя дзеці і падлеткі — прадстаўнікі лічбавага пакалення і банкаўскія карткі для іх важны элемент дарослага жыцця. Як правільна падабраць картку для свайго дзіцяці і ў якім узросце лепш за ўсё гэта рабіць? На гэтыя пытанні нам дапамагае адказаць прэс-служба правайдара электронных плацяжоў Аssіst Bеlаrus.


Яшчэ і прыгожая карцінка

У нашых банках адзначаюць, што попыт на дзіцячыя карткі стабільна расце. А кішэнныя грошы ўсё часцей маленькім беларусам бацькі выдаюць з дапамогай банкаўскай карткі. Спецыяльныя карткі для дзяцей ад 6 да 18 гадоў у нашай краіне з'явіліся некалькі гадоў таму. У цяперашні час такія карткі банкі прапануюць ад усіх плацежных сістэм, якія працуюць на рынку. Функцыянал кожнай з іх практычна нічым не адрозніваецца адзін ад аднаго, а галоўную функцыю — безнаяўныя разлікі — выконвае аднолькава добра кожная плацежная сістэма. Адзіная розніца ў такіх картках — гэта кошт выпуску і абслугоўвання, ну і, вядома ж, дызайн.

У тэму:

Дзіцячыя карткі, як правіла, выпускаюцца ў якасці дадатковага пластыка да карткі бацькоў або апекуна. З 14 гадоў банкі дазваляюць вашаму дзіцяці адкрываць персанальны рахунак. З дапамогай такіх картак дзеці ад 6 да 18 гадоў атрымліваюць магчымасць самастойна здзяйсняць безнаяўныя плацяжы, а бацькам пасля кожнай аперацыі прыходзіць СМС з інфармацыяй, дзе і што купіла іх дзіця. Пры гэтым аднаму з бацькоў можна лёгка перавесці неабходную суму на картку нават на адлегласці.

Грошы пад кантролем

Для дзіцяці картка — гэта важны атрыбут дарослага жыцця і матыватар для таго, каб навучыцца правільна распараджацца фінансамі. Важнай перавагай дзіцячай карткі для бацькоў з'яўляецца той факт, што з дапамогай СМС-інфармавання можна кантраляваць выдаткі і пакупкі дзіцяці.

Згадзіцеся, у выпадку з наяўнымі кантраляваць выдаткі дзяцей значна складаней. Таксама пры жаданні можна паставіць забарону на зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах або ўстанавіць ліміты на разлікі ў інтэрнэце. Такую функцыю можна ўжываць як выхаваўчы элемент у тым ліку. Акрамя стандартных лімітаў на суму грашовых сродкаў і колькасць банкаўскіх аперацый за пэўны прамежак часу, можна кіраваць відамі і тыпамі транзакцый. Шэраг банкаў дае магчымасць таксама кантраляваць пералік крамаў і службаў сэрвісу, дзе дзіцяці дазволена выкарыстоўваць сваю картку. Напрыклад, забараніць разлікі дзіцячай карткай у клубах і казіно, але дазволіць праводзіць аплату ў краме і пры куплі праязнога.

Выбар з васьмі банкаў

Для таго каб разгледзець дзіцячы банкаўскі пластык больш наглядна, мы звярнуліся па дапамогу да незалежнага спецыяліста ў дадзеным пытанні, і вось што ў нас атрымалася. Самай прымальнай прапановай па хуткасці вырабу і цане пытання стаў пластык плацежнай сістэмы «БЕЛКАРТ» ад Беларусбанка. Вырабляецца такая картка на працягу 7 рабочых дзён. Выпускаецца на 35 месяцаў. Афармленне і абслугоўванне — бясплатна. Можна вырабіць фотакартку па індывідуальным дызайне, але малюнак неабходна ўзгадняць. Але пры афармленні карткі з індывідуальным дызайнам ужо давядзецца заплаціць 2 рублі.

Наступная картка ад «БЕЛКАРТ» Белаграпрамбанка. Яна вырабляецца ўжо 10 рабочых дзён і выпускаецца на тры гады. Афармляецца таксама бясплатна, а абслугоўванне — 1,5 рубля за тры гады (аплачваецца перад афармленнем). Ёсць яшчэ адна дзіцячая картка ад «БЕЛКАРТ» банка БелВЭБ. Яна таксама вырабляецца на працягу 10 рабочых дзён і выпускаецца тэрмінам на тры гады. Афармляецца і абслугоўваецца бясплатна, але... Трэба абавязкова аплачваць СМС усіх расходных аперацый пры тарыфе — 1 рубель 90 капеек у месяц.

Сярод іншых плацежных сістэм вылучаецца Белсвісбанк дзіцячай карткай (Vіsа Еlесtrоn / Vіsа Сlаssіс / MаstеrСаrd Stаndаrd). Вырабляецца на працягу 10 рабочых дзён. Выпускаецца тэрмінам на два гады. Афармляецца і абслугоўваецца бясплатна, а таксама бясплатна (2 разы на год) можна перавыпусціць дзіцячую картку ў выпадку яе страты. А гэта ўжо прыемны бонус, бо іншыя банкі за перавыпуск сваіх дзіцячых картак бяруць добрыя грошы. Акрамя таго, можна бясплатна здымаць наяўныя грашовыя сродкі ў любых (!) банкаматах на суму да 50 USD (у эквіваленце валюты рахунку) у месяц.

Недарагая падлеткавая банкаўская картка Vіsа Еlесtrоn ад Тэхнабанка. Афармленне бясплатнае плюс 1 год бясплатнага абслугоўвання, далей кошт штогадовага абслугоўвання — 2 рублі (або 2 долары, або 2 еўра, у залежнасці ад валюты карткі бацькоў). Ёсць магчымасць атрымання даходу на рэшту ў памеры 0,01 %.

Дзіцячая картка Mаеstrо і Vіsа Еlесtrоn ад Белінвестбанка ўжо будзе каштаваць добрую капейку. Абслугоўванне бясплатнае, а выраб пры афармленні ў аддзяленні банка — 7,50 рубля і 6 рублёў пры афармленні праз інтэрнэт-банкінг. Далей ідзе дзіцячая і падлеткавая банкаўскія карткі Vіsа Еlесtrоn ад БТА Банка. Вырабляецца на працягу 10 дзён. Выпускаецца тэрмінам на 3 гады. Можа быць выпушчана ў беларускіх рублях, доларах ці еўра. Афармленне на тры гады — 12 рублёў (або 6 долараў, або 6 еўра, у залежнасці ад валюты карткі бацькоў). Але ёсць магчымасць атрымання штогадовага падарунка дзіцяці. Vіsа сlаssіс дзіцячая ад РРБ Банка таксама задавальненне не з танных. Выпуск каштуе 6 рублёў, штогадовае абслугоўванне — столькі ж.

Цяпер агульныя правілы аднолькавыя для ўсіх банкаў. Для афармлення спатрэбяцца пашпарт аднаго з бацькоў і дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт). Можна ўстанаўліваць ліміт на тое, колькі грошай здыме або выдаткуе дзіця. Таксама падключаецца паслуга «СМС-апавяшчэнне»: адзін з бацькоў атрымлівае паведамленне аб усіх прыходна-расходных аперацыях.

Дадатковы «пластык»

У іншых банках такой прапановы, як «Дзіцячая картка», няма, але для бацькоў можна аформіць імянную дадатковую картку да бацькоўскага рахунку. Звычайна такія карткі маюць той жа набор функцыяналу (зняцце наяўных, безнаяўныя разлікі, СМС-апавяшчэнне і іншае), вырабляюцца ад 5 да 10 дзён тэрмінам на 3—5 гадоў і коштам ад 10 рублёў і вышэй.

Будучыня за суперкарткай

Ёсць яшчэ адзін вельмі цікавы дзіцячы прадукт у выглядзе банкаўскай карткі ад плацежнай сістэмы «БЕЛКАРТ» і Беларусбанка — гэта «Карта навучэнца». Такая картка спалучае ў сабе функцыі банкаўскай карткі і іншых сэрвісаў. Напрыклад, картка замяняе сабой даведку пра бясплатны праезд у грамадскім транспарце, з'яўляецца пропускам для праходу праз школьную электронную сістэму і мае функцыю білета чытача ў бібліятэцы. «Карта навучэнца» выдаецца ў сталічных школах, абсталяваных спецыяльнай электроннай прапускной сістэмай. Сёння, вядома, такімі карткамі карыстаюцца нават не ўсе школьнікі ў Мінску, але ў будучыні плануецца зрабіць іх для ўсіх школ краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Кішэнны «пластык» з функцыяй кашалька

Каментары

Рэд. Дзякуй, выправілі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.